Міс Беларусь-2008

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фінал VI Нацыянальнага конкурсу прыгажосьці Міс Беларусь у 2008 годзе праходзіў 2 траўня ў Палацы спорту. Сам конкурс праходзіў у некалькі этапаў — абласныя адборачныя туры, рэспубліканскі адборачны тур і рэспубліканскі фінал.

З 9 студзеня па 10 лютага ў пятнаццаці гарадах Беларусі мінулі кастынгі конкурсу «Міс Беларусь-2008». На кастынгах пабывалі больш за 2 тыс. дзяўчын ва ўзросьце ад 18 да 24 гадоў. Рэкардсмэнам па ліку ўдзельніц адборачнага туру стаў Менск, дзе на кастынг прыйшло больш за 500 удзельніц. На першым рэгіянальным этапе з кожнай вобласьці і гораду Менска журы абрала па 24 дзяўчыны, у другі тур конкурсу, па рашэньні журы, мінулі па 12 дзяўчын з кожнай вобласьці і гораду Менску. Яны і прынялі ўдзел у фінале.

У фінале конкурсу дзяўчыны зьдзяйсьнялі 3 выхады на сцэну — у нацыянальным вопратцы, купальніку і вячэрнім уборы, акрамя таго ацэньваюцца адказы на пытаньні журы.

Пераможцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пераможцай конкурсу і ўладальніцай тытулу «Міс Беларусь — 2008» стала 21-гадовая Вольга Хіжынкова зь Віцебску.

  • «I Віцэ-Міс Беларусі-2008» — Любоў Якавіна, 18 гадоў, Менск (прыз — 10 тыс. даляраў)
  • «II Віцэ-Міс Беларусь-2008» — Ганна Шаўчэнка, 21 год, Менск (прыз — 5 тыс. даляраў)
  • «Міс гледачовых сымпатый-2008» — Яўгенія Русіноўская, 21 год, Горадня (па выніках інтэрактыўнага галасаваньня тэлегледачоў, прыз — 2 тыс. даляраў)
  • «Міс фота-2008» — Тацяна Рынейская, 20 гадоў, Менск (па выніках галасаваньня прафэсійных фатографаў і прадстаўнікоў СМІ, прыз — 2 тыс. даляраў)
  • «Міс сяброўства-2008» — Алена Гудзь, 18 гадоў, Мар’іна Горка, Менская вобласьць (па выніках галасаваньня фіналістак, прыз — 2 тыс. даляраў)

Галоўны прыз[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўным прызам зьяўляецца карона, вырабленая з выкарыстаньнем 100 грамаў белага золату 585-й пробы і каля паўтысячы каштоўных і напаўкаштоўных камянёў. Акрамя таго пераможцам уручаюцца грашовыя прызы, а Міс Беларусь атрымала права прадстаўляць краіну на міжнародных конкурсах прыгажосьці, у тым ліку на конкурсе Міс Сьвету, і аднапакаёвую кватэру ў сталічным раёне Вясьнянка.

Арганізатары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арганізатарамі конкурсу выступілі ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» пры ўдзеле Нацыянальнай школы прыгажосьці, студыі моды Сяргея Нагорнага і студыі «Тамара».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]