Міс Сьвету

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Чжан Цылін, Міс Сьвету — 2007

Міс Сьвету (па-ангельску: Miss World) — міжнародны конкурс прыгажосьці, які праводзіцца штогод. Адзін з самых прэстыжных конкурсаў прыгажосьці ў сьвеце, нараўне з конкурсамі «Міс Сусьвет» і «Міс Зямля».

Гісторыя конкурсу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Конкурс «Міс Сьвету» зьявіўся ў Вялікабрытаніі дзякуючы Эрыку Морлі ў 1951 годзе. З 2000 году, яго жонка, Джулія Морлі, сустаршыня шоў.

Нараўне са сваім конкурсамі-канкурэнтамі «Міс Сусьвет» і «Міс Зямля», гэтае шоў зьяўляецца адным з самых вядомых конкурсаў прыгажосьці ў сьвеце. Тэлешоў фіналу конкурса зьяўляецца найбуйнейшым у сьвеце, аўдыторыя ўключае гледачоў больш чым у 200 краінах.

«Міс Сьвету» першапачаткова быў арганізаваны як фэст конкурс бікіні і зваўся «Міс Сьвету» прэсай. Першапачаткова ён быў заплянаваны як разавае мерапрыемства. Пазнаўшы аб шоў «Міс Сусьвет», Морлі вырашыў зрабіць шоў штогадовым.

Апазыцыя на нашэньне бікіні прывяла да іх замены больш сьціплымі купальнікамі пасьля першага конкурсу. У 1959 годзе Бі-бі-сі пачаў вяшчаньне конкурсу. Папулярнасьць шоў вырасла са зьяўленьнем тэлебачаньня.

У 1980-х гадоў, у шоў дадалі тэсты інтэлекту і асобы. Тым ня менш, конкурс разглядаецца як старамодны і даволі палітычна некарэктным у сваёй роднай Брытаніі.

Традыцыйна «Міс Сьвету» жыве ў Лёндане адзін год.

Пераможцы конкурсу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Айшварыя Рай, Міс Сьвету — 1994

У 1994 годзе тытул атрымала Айшварыя Рай, а ў 2000 годзе — Прыянка Чопра. Пяць разоў за ўсю гісторыю конкурсу станавіліся прадстаўніцы Індыі і Вэнэсуэлы.

Год Міс Сьвету Краіна Месца правядзеньня
2008 Ксенія Сухінава Сьцяг Расеі Яганэсбург, ПАР
2007 Чжан Цылін Сьцяг Кітаю Санья, Кітай
2006 Тацяна Кучарова Сьцяг Чэхіі Варшава, Польшча
2005 Унір Бірна Вілялмсдотыр Сьцяг Ісьляндыі Санья, Кітай
2004 Марыя Юлія Мантыла Сьцяг Пэру Санья, Кітай
2003 Разана Дэвідсан Сьцяг Ірляндыі Санья, Кітай
2002 Азра Акін Сьцяг Турэччыны Лёндан, Вялікабрытанія
2001 Агбані Дарэджа Сьцяг Нігерыі Сан-Сіці, ПАР
2000 Прыянка Чопра Сьцяг Індыі Лёндан, Вялікабрытанія
1999 Юкта Мукні Сьцяг Індыі Лёндан, Вялікабрытанія
1998 Лінор Абаржыл Сьцяг Ізраілю Мае, Сэйшэльскія выспы

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Міс Сьветусховішча мультымэдыйных матэрыялаў