Мітынг 7 лістапада 1990 году (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мітынг 7 лістапада 1990 году

Мітынг 7 лістапада 1990 году — найбуйнейшая апазыцыйная акцыя (арганізаваная БНФ) антыкамуністычнага характару, якая адбылася ў гісторыі БССР[1]. Асноўнае месца правядзеньня — Менск, плошча Леніна[2] .

Хада акцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мітынг 7 лістапада 1990 году
Мітынг 7 лістапада 1990 году

7 лістапада 1990 году стаў апошнім днём, калі ў Беларусі на дзяржаўным узроўні адзначаўся Дзень Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі[3]. Пасьля афіцыйнага параду на галоўнай плошчы сталіцы апазыцыя, у другой палове дня, правяла свой мітынг, антыкамуністычнага характару. Афіцыйна мітынг быў дазволены. Мітынг адзначыўся вялікай колькасьцю пратэстуючых, а таксама крэатыўнымі атрыбутамі (напр. гіпсавы чалавечы шкілет натуральных памераў, «раскрыжаваны» на камуністычнай зорцы). Таксама мітынг адзначыўся тым, што мітынгоўцам удалося адціснуць шчыльныя шыхты міліцыянтаў, якія шыхтаваліся каля помніка Леніна[1].

Пад канец свайго выступу Зянон Пазьняк прапанаваў уганараваць «угодкі Кастрычніцкага перавароту» ўскладаньнем усіх прынесеных з нагоды антыкамуністычных плякатаў і транспарантаў. Мітынгуючыя рушылі да помніку, і міліцыянты, якія схапіліся за рукі ў ланцугу, ня здолелі ўтрымаць такую вялікую колькасьць людзей[1]. Адзін з удзельнікаў акцыі схапіў міліцэйскую фуражку на галаве міліцыянта за казырок ды падкінуў яе ўгару. Супрацоўнік міліцыі ўскінуў рукі, каб яе злавіць, і міліцэйскі ланцуг атрымаўся перарваны, быў зараз жа прарваны і зьмецены. Далей была невялікая калатнеча зь міліцэйскімі дубінкамі вакол помніка, у хадзе якой міліцыятны былі вымушаны адступіць бліжэй да ўваходаў Дому Ўраду, дзе і засталіся; а плякаты разам са шкілетам былі пасьпяхова «ўскладзеныя» да падножжа Леніна дэманстрантамі.[1] Да помніка Леніна быў ускладзены абвязаны калючым дротам крыж, на які была апранутая душагрэйка зэка ГУЛАГу, плякаты[2], і іншыя атрыбуты.

Пасьля акцыі, як адзначалася ў інфармацыйным лісьце пракуратуры рэспублікі ў ЦК КПБ, арганізатары і ўдзельнікі маніфэстацыі 7 лістапада парушылі яе графік, маршрут руху калёны, а напрыканцы акцыі прарвалі міліцэйскі ланцуг і нанесьлі шкоду помніку Леніну на галоўнай плошчы Менску.[4]

Угодкі акцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

7 лістапада 2010 году адбыліся 20-я ўгодкі дэманстрацыі БНФ 7 лістапада 1990 г.[1].

7 лістапада 1990 году ў літаратуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларуская паэтка Людміла Рублеўская напісала верш «7 лістапада 1990 году»[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Папярэдні запіс Праверана 08 верасьня 2011 г.
  2. ^ а б Аляксандра Дынько (25 красавіка 2011) Валер Сядоў: «Пракурор казаў: "Здай Пазьняка і пойдзеш дахаты" Праверана 08 верасьня 2011 г.
  3. ^ К. Чарухін Глава 1. В «застое», затем в перестройке (1980-е гг. – 1991 г.) (рас.). часопіс «Скепсис».. Праверана 08 верасьня 2011 г.
  4. ^ Хоміч Сяргей (2011) Беларусь ва ўмовах радыкальных перамен: грамадска-палітычныя пераўтварэнні ў краіне ў другой палове 1980-х - 90-я гады Праверана 08 верасьня 2011 г.
  5. ^ Л. Рублеўская 7 лістапада 1990 года Родныя вобразы Праверана 08 верасьня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мітынг 7 лістапада 1990 году (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў