Мітэнвальд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мітэнвальд
Mittenwald
Мітэнвальд
Wappen Mittenwald.png
Герб Мітэнвальду
Плошча: 132,85 км² км²
Насельніцтва: 7428 (2011)
Тэлефонны код: 08823
Паштовы індэкс: 82481
Геаграфічныя каардынаты: 47°27′ пн. ш. 11°16′ у. д. / 47.45° пн. ш. 11.267° у. д. / 47.45; 11.267Каардынаты: 47°27′ пн. ш. 11°16′ у. д. / 47.45° пн. ш. 11.267° у. д. / 47.45; 11.267
Мітэнвальд на мапе Нямеччыны
Мітэнвальд
Мітэнвальд
Мітэнвальд
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Мітэнвальд па-нямецку: Mittenwald — нямецкае мястэчка ў Баварыі недалёка ад аўстрыйскай граніцы. Месьціцца ў даліне ракі Ізар на поўначы Альпаў.

Лягэр для перамешчаных асобаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля Другой сусьветнай вайны ў 1946-1951 гг у мястэчку знаходзіўся лягэр для перамешчаных асобаў. Лягер ДП (displaced persons - перамешчаныя асобы ) месьціўся над невялікім возерам Лютэнзэ (Lüttensee) у двухпавярховых казармавых будынках. Пераважаі там расейцы, але меліся ўкраінцыі і беларусы.

У лягеры ў 1947 годзе былі заснаваны беларускі садок[1] і пачатковая школа. Выдаваўя часопіс беларускай моладзі „Вясна”[2].

Дзяцей у садку было 13, у тым ліку 5 хлапцоў і 8 дзяўчат у веку ад 3-х да 6-ці гадоў. Праграма навучаньня: вершы, казкі, песьні, рухомыя гульні, малюнкі, вырэзваньне з паперы розных фігураў і арнамэнтаў, ляпленьне з плястыліны. Настаўніцаю ў садку была сп-ня Ганна Стома. У пачатковай беларускай школе працавала 4 клясы, дзе ў 1947/1948 навучалася 20 дзяцей, а ў 1948/1949 - 24 дзіцёнкі. Настаўнікамі у школе працавалі сп. Анатолі Валюшка, Сымон Шаўцоў. Вучні старэйшых клясаў належалі да Беларускага скаўтынгу[3].

Дачыненьні расейскай адміністрацыі лягеру да беларускае школы былі нэгатыўныя, а часамі нават і варожыя. Увосені 1949 году ДП-лягер у Мітэнвальдзе быў зьліквідаваны, а разам зь ліквідацыяй яго перасталі існаваць школьныя ўстановы й арганізацыя Беларускіх Скаўтаў.

У 1948 годзе побач з горадам у Альпах беларусамі пастаўлен помнік ў гонар Слуцкіх паўстанцаў[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мітэнвальдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў