Міт Ромні
| Міт Ромні | |
| 70-ы губэрнатар Масачусэцу | |
|---|---|
| 2 студзеня 2003 — 4 студзеня 2007 | |
| Папярэднік: | в.а. Джэйн Сўіфт |
| Наступнік: | Патрык Дэваль |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 12 сакавіка 1947 (66 гадоў) Дэтройт, Мічыґан, ЗША |
| Нацыянальнасьць: | амэрыканец |
| Партыя: | Рэспубліканская партыя ЗША |
| Сужэнец: | Эн Ромні |
| Дзеці: | Таґарт (нар. 1970) Мэт’ю (нар. 1971) Джошуа (нар. 1975) Бэнджамін (нар. 1975) Крэйг (нар. 1981) |
| Бацькі: | Джордж Ромні Ленор Ромні |
| Рэлігія: | Царквы Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён |
Ўілард Міт Ромні (па-ангельску: Willard Mitt Romney; нар. 12 сакавіка 1947 году, Дэтройт, ЗША) — амэрыканскі палітык. Кандыдат на прэзыдэнты ЗША на выбарах 2012 году ад Рэспубліканскае партыі. Чалец Царквы Есуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён (мармоны).
Біяграфія [рэдагаваць]
Пасьля заканчэньня школы Міт Ромні паступіў у Стэнфардзкі унівэрсытэт, дзе правучыўся два сэмэтры. З Стэнфарду Міт адправіўся ў Францыю, дзе займаўся місіянэрскай працай.
Па вяртаньні з Францыі Ромні паступіў ва ўнівэрсытэт Брыгама Янґа, скончыўшы яго ў 1971 годзе з дыплёмам бакаляўра ґуманітарных навук. Пасьля гэтага паступіў у Гарвардзкі ўнівэрсытэт, атрымаўшы ў 1975 годзе ступень доктара права й магістра дзелавога адміністраваньня (MBA)[1].
Зьяўляўся старшынём арґкамітэту зімовай Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіты 2002 году. Працаваў ґубэрнатарам штату Масачусэц з 2003 па 2007 гады. Быў адным з прэтэндэнтаў на кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскае партыі на выбарах 2008 году, аднак 7 лютага, пасьля «супэраўтораку», зьняў сваю кандыдатуру (на гэты момант ён меў 294 дэлегаты на партыйны зьезд, Макейн — 707 галасоў, Гакабі — 195 галасоў).
Кандыдат на прэзыдэнты ЗША на выбарах 2012 году. Перамог на ўнутрыпартыйным праймэрыз у склад Рэспубліканскай партыі у некалькіх штатах[2]. Па хадзе перадвыбарнай кампаніі стаўся канфуз, калі камандай Міта Ромні ў траўні была выпушчаная дармовая мабільная аплікацыя дзеля смартфонаў «iPhone» кампаніі «Apple» і іншых прыладаў з апэрацыйнай сыстэмай «IOS», якое ўстаўлёўвае ў перасылальыя малюнкі словы «Амэрыка лепей зь Мітам» з памылкай друку ў выглядзе слова «Amercia», што сталася чыньнікам шматлікіх насьмешак у СМІ й інтэрнэце[3].
Вядомы праз уласныя рэзкія выказваньні ў бок кіруючых рэжымаў Расеі й Кітаю.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Міт Ромні. nndb.com
- ^ Пабіў супернікаў яўкай. Расейская газэта
- ^ A better Amercia typo distracts from roll out of romney campaign mobile app. Washington Post
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Міт Ромні — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Старонка сеціва
- Біяґрафія на WhoRunsGov.com
- Біяграфія на National Governors Association
- Фінансавая інфармацыя на OpenSecrets.org
- Навіны й камэнтары пра Ромні на The Guardian
- Працы Міта Ромні ці пра яго на WorldCat