Міхайлаўская брама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сучасны від

Каардынаты: 48°08′ пн. ш. 17°06′ у. д. / 48.133° пн. ш. 17.1° у. д. / 48.133; 17.1 Міхайлаўская брама (па-славацку: Michalská brána) — адзіная брама, якія захаваліся зь Сярэднявечча ў Браціславе і зьяўляюцца адным з найстарэйшых будынкаў гораду. Яна пабудавана прыкладна ў 1300 годзе і ўяўляе сабою вежу з варотамі ля падножжа. Брама зазнала рэканструкцыю ў стылі барока ў 1758 годзе, калі на вяршыні зьявілася статуя сьвятога Міхаіла і дракон. Першая пісьмовая згадка ў 1411 годзе. Брама мела пад’ёмны мост і роў. Уваход быў закрыты герсай і драўлянымі дзьвярамі. Вежа была разбураная ў 15291534, затым у 17531758 перабудавана на сучасны лад. Вышыня вежы складае 51 м.

У вежы разьмешчана экспазыцыя зброі Гарадзкога музэю Браціславы, дзе наведвальнікі могуць азнаёміцца з гісторыяй умацаваньняў гораду, іх рэканструкцыяй і канчатковым зьнішчэньнем ў XVIII стагодзьдзі, калі крэпасныя сьцены сталі замінаць росту гораду. На шостым паверсе вежы ёсьць балькон, адкуль адкрываецца цудоўны краявід на Стары горад, замак, і бліжэйшыя раёны.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Міхайлаўская брамасховішча мультымэдыйных матэрыялаў