Міхал Балінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхал Балінскі
Міхал Балінскі
Міхал Балінскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 жніўня 1794
Памёр 22 сьнежня 1864
Пахаваны
Род Балінскія
Бацькі Ігнат Балінскі
Дзеці Іван Міхайлавіч Балінскі[d]
Дзейнасьць гісторык, пісьменьнік, публіцыст, рэдактар, калекцыянэр

Мі́хал Балі́нскі (14 жніўня 1794, маёнтак Тэрэспаль Полацкага павету — 22 сьнежня 1864) — гісторык і публіцыст[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Балінскіх, сын Ігната, чашніка інфлянцкага. У 1818 скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. Вывучаў літаратуру і гісторыю ў Яўхіма Лялевеля і права ў Ігната Даніловіча.

У 18161822 і 18291830 супрацоўнічаў у часопісе «Dziennik Wileński» («Віленскі весьнік»), а з 1818 разам з Я. Лялевелем рэдагаваў часопіс «Tygodnik Wileński» («Віленскі штотыднёвік»). Быў чальцом таварыства шубраўцаў, адным з рэдактараў газэты таварыства «Wiadomości brukowe» («Вулічныя навіны»). 3 1818 да 1822 працаваў сакратаром Віленскага друкарскага таварыства.

Аўтограф М. Балінскага

За ўдзел у падрыхтоўцы паўстаньня (18301831) трапіў пад арышт. 3 1836 жыў у Варшаве, зьяўляўся адным з заснавальнікаў навукова-літаратурнага часопісу «Biblioteka warszawska» («Варшаўская бібліятэка»). З 1847 канчаткова пасяліўся ў сваім маёнтку Яшуны каля Вільні[3], віцэ-старшыня Віленскай археалягічнай камісіі, чалец Расейскага геаграфічнага таварыства.

Аўтар публіцыстычных, гістарычных і гістарычна-геаграфічных дасьледаваньняў, прысьвечаных Беларусі. Разам з Ц. Ліпінскім выдаў дасьледаваньне «Старажытная Польшча...» (т. 1—3, 18431846), 3-і том якога падтрыхтаваў М. Балінскі, дзе на падставе багатага дакумэнтальнага матэрыялу прыводзілася гісторыя паселішчаў Беларусі, у тым ліку Менску. Асьвятляў гісторыю Беларусі як частку гісторыі Польшчы і польскай культуры[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/balinski-michal/
  2. ^ Дз. У. Караў. Балінскі Міхал Ігнатаві // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 282.
  3. ^ БАЛІНСКІ Міхал Ігнатавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  4. ^ Дз. У. Караў. Балінскі Міхал Ігнатаві // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 283.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхал Балінскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў