Міхал Вішнявецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Міхал Вішнявецкі
польск. Michał Korybut Wiśniowiecki
Michał Karybut Višniaviecki. Міхал Карыбут Вішнявецкі.jpg
Міхал Вішнявецкі. Невядомы мастак, XVIII ст.
Кароль польскі
Каранацыя 29 верасьня 1669
Папярэднік Ян Казімер Ваза
Наступнік Ян Сабескі
Вялікі князь літоўскі
Каранацыя 29 верасьня 1669
Папярэднік Ян Казімер Ваза
Наступнік Ян Сабескі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 31 ліпеня 1640, Белы Камень Валынскага ваяводзтва
Памёр 10 лістапада 1673, Львоў
Дынастыя Карыбут Вішнявецкія
Жонка Элеанора Габсбург
Бацька Ярэмі Вішнявецкі
Маці Грызэльда з Замойскіх
Подпіс Signature of Miachel Korybut Wiśniowiecki.PNG

Міха́л Вішняве́цкі (польск. Michał Korybut Wiśniowiecki; 31 ліпеня 1640 — 10 лістапада 1673) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (16691673).

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Апошні з малодшай лініі магнацкага роду Вішнявецкіх гербу «Карыбут», сын Ярэмія, героя вайны з Б. Хмяльніцкім, і Грызэльды з Замойскіх. Асноўныя маёнткі роду знаходзіліся на Левабярэжнай Украіне і складалі цэлую лятыфундыю з 56 местаў, мястэчак і вёсак з насельніцтвам 288 тысяч чалавек. Сталіцай яе было места Лубны (цяпер Палтаўская вобласьць). У афіцыйных дакумэнтах гэтае суцэльнае ўладаньне называлася «панствам», «дзяржавай»[1].

Навучаўся ў езуіцкай школе, пазьней, па стыпэндыі караля, — у Празе, а таксама ў Дрэздэне і Вене. Ведаў некалькі замежных моваў: францускую, нямецкую, італьянскую, турэцкую, татарскую і лацінскую.

У лістападзе 1663 узяў удзел у вайсковай кампаніі караля Яна Казімера на Ўкраіну супраць маскоўскіх войскаў. Камандаваў уласным палком пяхоты з 600 чалавек.

У 1668 кароль і вялікі князь Ян Казімер Ваза адмовіўся ад стальца. У часе выбараў новага караля прадстаўнікі ваяводзтваў і паветаў Вялікага Княства Літоўскага, нягледзячы на супраціў магнацкіх сем’яў Радзівілаў і Пацаў, выказаліся за кандыдатуру Міхала Вішнявецкага. 29 верасьня 1669 у Кракаве адбылася ўрачыстая каранацыя.

[рэдагаваць] Унутраная і вонкавая палітыка

Да абраньня Міхала Вішнявецкага варожа паставіліся магнацкія групоўкі, а прафранцузская партыя на чале з гетманам вялікім каронным Янам Сабескім перайшла ў адкрытую апазыцыю.

Істотна ўзмацніліся фэадальныя міжусобіцы (шляхецкія дэпутаты праз лібэрум вэта сарвалі 4 з 6 соймаў) і толькі напад Турэччыны ўвесну 1672 і захоп турэцкім войскам Камянца-Падольскага прадухілілі грамадзянскую вайну[2].

Туркі вымусілі караля скласьці ганебны Бучацкі мір (1672), паводле якога Падольле адыходзіла да Турэччыны. Але сойм Рэчы Паспалітай не зацьвердзіў мірнай дамовы, і вайна аднавілася. Па дарозе ў войска, якое зьбіралася каля Хаціна, Міхал Вішнявецкі памёр у Львове.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Міхал Карыбут Вішнявецкі // Старонкі нашай мінуўшчыны. — Мн.: Кнігазбор, 2009.
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Міхал Вішнявецкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 317.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Міхал Вішнявецкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах