Міхал Геранім Радзівіл
| Міхал Геранім Радзівіл | |
Міхал Геранім Радзівіл |
|
Герб «Трубы» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | 10 кастрычніка 1744 |
| Памёр: | 28 сакавіка 1831 |
| Род: | Радзівілы |
| Бацькі: | Марцін Мікалай Радзівіл Марта з Трамбіцкіх |
| Жонка: | Алена з Пшазьдзецкіх |
| Дзеці: | Антоні Генрых і Міхаіл Гедэон |
Міхал Геранім Радзівіл (29 верасьня 1744 — 28 сакавіка 1831) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат. Мечнік вялікі літоўскі (1771—1775), кашталян (1775—1790) і апошні ваявода віленскі (1790—1795), кавалер Ордэна Белага Арла.
Валодаў вялізнымі абшарамі ў Польшчы (Нябораў, Крулікарня, Аркадыя, Орля і інш.), Украіне, Беларусі (Цімкавічы і інш.), з 1823 ардынат клецкі.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Марціна Мікалая і Марты з Трамбіцкіх.
Выхоўваўся ў доме апекуна — Міхала Казімера Радзівіла «Рыбанькі», дзе атрымаў грунтоўную хатнюю адукацыю, у тым ліку музычную[1]. Навучаўся ў Львове, Нясьвіжы.
Абіраўся паслом на сойм 1773, чалец Пастаяннай Рады ў 1780—1783 і 1793—1794, чалец Адукацыйнай камісіі з 1783 (старшыня ў 1793).
У 1792 далучыўся да Таргавіцкай канфэдэрацыі. У часе паўстаньня Т. Касьцюшкі знаходзіўся ў Пецярбургу, не супрацьдзейнічаў наданьню сваімі ўраднікамі дапамогі паўстанцаў, выстаўленьню рэкрутаў. Потым адыйшоў ад палітычнай дзейнасьці.
Сабраў у Нябораўскім палацы каштоўную калекцыю мэдалёў, бібліятэку (улучала прыватную бібліятэку Людовіка XVIII), карцінную галерэю, гравюры[2].
Пабраўся шлюбам з Аленай Пшазьдзецкай, вядомай раманам з каралём і вялікім князем Станіславам Аўгустам Панятоўскім. Меў пяць сыноў, у тым ліку, Антонія Генрыха і Міхаіла Гедэона, а таксама 3 дачкі.
Памёр у Варшаве ў веку 87 гадоў, пахавалі князя ў Небарове.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Віктар Скорабагатаў, Наталля Собалева. Гётэ, Радзівіл, «Фаўст»
- ^ Радзівіл Міхал Геранім // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 496
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Міхал Геранім Радзівіл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў