Міхал Кезгайла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міхал Кезгайла
POL COA Zadora.svg
Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: каля 1410
Памёр: 1476
Род: Кезгайлы
Бацькі: Кезгайла Валімонтавіч
Алена

Міхал Кезгайла (Міхайла Кезгайлавіч; каля 1410 — 1476) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Канцлер вялікі літоўскі1446), адначасна намесьнік смаленскі (14501458) і ваявода віленскі1459).

Ад вялікага князя Казімера атрымаў частку Лукомльскай воласьці (пазьнейшы маёнтак Халопенічы), Дварэц і Ельню ў Наваградзкім павеце, воласьці Бакшты (пазьнейшыя Дукора і Сьмілавічы) у Менскім павеце, у 1465Любчу, а таксама Ракаў з складу Заслаўскага княства[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага. Меў братоў Яна і Дабяслава.

Быў паплечнікам вялікага князя Казімера, у часе адсутнасьці якога кіраваў дзяржаўнымі справамі.

Выступаў супраць Флярэнційскай уніі, хоць і быў каталіком[2]. Фундаваў родавую капліцу Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі ў Віленскай катэдры[3]. Не пакінуў нашчадкаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Насевіч В. Кезгайлы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 80.
  2. ^ Spieralski Z. Michał Kieżgajło // Polski Słownik Biograficzny. T. XII. — Wrocław-Warszawa-Kraków, 1966—1967. S. 446.
  3. ^ Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6. Nr 11—12. 1913.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]