Міхал Піюс Ромэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міхал Ромэр
Міхал Піюс Ромэр
Mykolas Römeris.jpg
Род дзейнасьці навуковец, грамадзка-палітычны дзяяч; адзін з ідэолягаў краёўцаў
Дата нараджэньня 7 траўня 1880
Месца нараджэньня Багдонішкі, Новааляксандраўскі павет, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя
Грамадзянства Летува
Дата сьмерці 22 лютага 1945
Месца сьмерці Вільня, Летувіская ССР, СССР

Міхал Ромэр, Міхал Піюс Ромэр (па-польску: Michał Römer, па-летувіску: Mykolas Romeris; 7 траўня 1880, в. Багдонішкі, Новааляксандраўскі павет, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Панявескі павет, Летува22 лютага 1945) — грамадзка-палітычны дзяяч; адзін з галоўных ідэолягаў лібэральна-дэмакратычнага крыла краёўцаў, летувіскі навуковец.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З шляхецкага роду Ромэраў.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве (19011902), Парыскай школе палітычных навук (19021905).

Дзейнасьць у Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 19111915 гадах супрацоўнічаў зь беларускай газэтай «Наша Ніва», сябар рэдакцыі віленскай газэты «Kurier Krajowy» (1913). Узначальваў віленскую масонскую ложу «Літва», сябрамі якой былі Антон Луцкевіч i Вацлаў Ластоўскі. Станоўча ацэньваў грамадзка-палітычнае й культурнае адраджэньне беларусаў, абараняў беларускі рух ад нападак польскіх i расейскіх шавіністычных колаў. У 19131915 гадах распрацаваў канцэпцыю новае Рэчы Паспалітай у выглядзе канфэдэрацыі Польшчы й «гістарычнае Лiтвы» як самастойных i дэмакратычных дзяржаваў. Для вырашэньня гэтае задачы ў 1915 годзе далучыўся да легіёнаў Ю. Пілсудзкага.

Незалежная Летува[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1919 годзе на даручэньне Пілсудзкага вёў у Коўне перамовы зь летувіскім кіраўніцтвам пра стварэньне канфэдэрацыі, але летувіскі бок не прыняў гэтую прапанову. У 1920 годзе асудзіў захоп Вільні войскамі генэрала Л. Жалігоўскага i ў знак пратэсту пераехаў у Летуву. Прафэсар права (1922) i рэктар Ковенскага (19271928, 19331939), прафэсар Віленскага (19401945) унівэрсытэтаў. У час нямецкае акупацыі арганізоваў у Вільні таемнае навучаньне, падтрымліваў сувязь з рухам Супраціву.

Унівэрсытэт імя Ромэра[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2004 годзе Летувіскаму ўнівэрсытэту права ў Вільні нададзена імя Ромэра.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Römer M. Litwa. Studium odrodzenia narodu litewskiego. — Lwów, 1908
  • тое ж па-летувіску: «Lietuva. Studija apie lietuvių tautos atgimimą». ISBN 9955-601-94-9
  • «Konstitucinės ir teismo teisės pasieniuose». ISBN 9986-9004-1-7


Commons-logo.svg  Міхал Піюс Ромэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў