Міхал Ян Зянковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхал Ян Зянковіч
Міхал Ян Зянковіч. Невядомы мастак, 1762
Міхал Ян Зянковіч. Невядомы мастак, 1762

Герб «Сястрэнец»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1670
Памёр 23 студзеня 1762
Род Зянковічы-Ператрускія
Дзейнасьць тытулярны біскуп, каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Міхал Ян Зянковіч (1670, каля Дарагічына на Падляшшы — 23 студзеня 1762) — рэлігійны й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп-суфраган жамойцкі (ад 1718), пісар вялікі літоўскі (1724—1729), біскуп віленскі (ад 1730).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Зянковічаў-Ператрускіх гербу «Сястрэнец»[1].

Доўгі час быў пробашчам у Барысаве і Лідзе. Ад 1699 году канонік віленскі, архідыякан жамойцкі. 27 красавіка 1718 году зрабіўся біскупам-суфраганам жамойцкім, а ў 1724 годзе — пісарам вялікім літоўскім. Ад 2 кастрычніка 1730 году біскуп віленскі.

Падтрымліваў караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. У зьвязку зь перамогай Аўгуста Моцнага мусіў зьехаць у Прусію (1734), адкуль вярнуўся ў 1736 годзе.

Аднавіў Віленскую катэдру, фундаваў у месьце касьцёл Сьв. Язэпа і Нікадзіма, шпіталь Сьв. Лазара. Дзеля павышэньня ўзроўню навучаньня ў Віленскай духоўнай сэмінарыі запрасіў для яе кіраваньня ксяндзоў-камуністаў.

8 верасьня 1750 году быў каранатарам абраза Найсьвяцейшай Панны Марыі ў бэрнардынскім касьцёле Сьв. Міхала (Вільня)[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Зянковіч Міхал Ян // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 235.
  2. ^ Андрэй Шпунт. Знак асаблівай пашаны // «Наша Вера» № 1 (7), 1999.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхал Ян Зянковічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў