Міхась Васілёк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхась Васілёк
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Міхаіл Восіпавіч Касьцевіч
Псэўданімы Міхась Васілёк, Язэп Гром
Нарадзіўся 14 лістапада 1905
в. Баброўня, Гарадзенскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 3 верасьня 1960 (54 гады)
Горадня, БССР
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыст, паэт
Дэбют першы зборнік лірыкі «Шум баравы» (Вільня, 1929) (канфіскаваны)
Значныя творы «З сялянскіх ніў» (Вільня, 1937), «Зоры над Нёманам» (1963)
Творы на сайце Knihi.com

Міхась Васілёк (сапр. Міхаіл Восіпавіч Касьцевіч; 14 лістапада 1905, в. Баброўня, цяпер Гарадзенскі раён — 3 верасьня 1960, Горадня) — беларускі паэт, псэўданімы: Міхась Васілёк, Язэп Гром. Пляменьнік беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча і паэта Макара Краўцова.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікі акруговага зьезду Таварыства беларускай школы ў Горадні. Другі зьлева ў першым радзе паэт Міхась Васілёк, у цэнтры другога раду Аляксандар Уласаў, справа ад яго Рыгор Шырма.

Нарадзіўся ў сям’і лесьніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1921 годзе ў Казлове (Мічурынску), дзе разам з бацькамі быў у бежанстве.

У 1922 годзе вярнуўся на радзіму. Уступіў у Беларускую сялянска-рабочую грамаду. Арганізоўваў гурткі Таварыства беларускай школы. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады неаднаразова арыштоўвалі і саджалі ў турму. У 1939 годзе быў мабілізаваны ў польскае войска, у час баёў трапіў у нямецкі палон. У жніўні 1941 году ўцёк з палону, дабраўся да родных мясьцін і ўключыўся ў падпольную барацьбу. Кіраваў Скідзельскім падпольным антыфашысцкім камітэтам, пад псэўданімам Язэп Гром выступаў у партызанскім друку. Пасьля вызваленьня працаваў у скідзельскай раённай газэце «Чырвоны сьцяг» (1944—1946), а пазьней — у абласной газэце «Гродзенская праўда».

Памер у Горадні, пахаваны на праваслаўных гарадзенскіх могілках.

Літаратурная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У друку выступаў з 1926 году ў віленскіх выданьнях.

Першы зборнік лірыкі «Шум баравы» (Вільня, 1929) быў канфіскаваны паліцыяй. Рукапіс другога зборніка быў забраны дэфэнзівай і зьнішчаны (1934). У 1937 годзе ў Вільні выйшаў зборнік «З сялянскіх ніў».

У савецкі час выдадзены кнігі паэзіі «Выбраныя вершы» (1950), «Выбраныя творы» (1955), «Зоры над Нёманам» (1963), «Вершы» (1973).

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Горадні імем паэт названа вуліца, на якой стаяў дом паэта.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]