Міхась Ганько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхась Ганько
Сьцяг Беларусі Старшыня кіраўнічага штабу СБМ
1943 — 1945
Прэзыдэнт: Радаслаў Астроўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 лютага 1918
в. Каледзіно, Вялейскі павет
Памёр: 1945 ?
Прага ?
Партыя: Беларуская незалежніцкая партыя
Адукацыя:
Узнагароды:
Мэдаль для ўсходніх народаў II клясы ў срэбры

Міхась Ганько, псэўд.: В. Аганёк, М. Волат; (28 лютага 1918, в. Каледзіно, Вялейскі павет, Віленская губэрня, цяпер Маладэчанскі раён — ?) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, рэдактар.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1938—1939 гадах навучаўся на мэдыцынскім факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. У 1939—1941 гадах працаваў дырэктарам Лужкоўскай няпоўнай сярэдняй школы (Маладэчанскі раён).

У чэрвені 1941 году мабілізаваны ў Чырвоную Армію. У сьнежні 1941 году трапіў у нямецкі палон. Вызвалены зь лягэру па хадайніцтве Фабіяна Акінчыца. Скончыў школу прапагандыстаў. Працаваў у аддзеле прапаганды пры Генэральным камісарыяце Беларусі. Супрацоўнічаў зь беларускай прэсай. 22 чэрвеня 1943 году ўзначаліў Кіраўнічы штаб СБМ. Быў галоўным рэдактарам часопісу «Жыве Беларусь!», дзе друкаваўся пад псэўданімамі.

Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэсу. У ліпені 1944 году выехаў у Нямеччыну. Імкнуўся перавесьці ўзброеныя атрады, сфармаваныя зь ліку сяброў СБМ, пад кіраўніцтва генэрала А. Уласава.

На пачатку 1945 году паступіў у падпольную Беларускую незалежніцкую партыю. Служыў афіцэрам-прапагандыстам у дэсантным батальёне «Дальвіц». Рэдагаваў часопіс «Змагар». Пасьля раззбраеньня батальёну «Дальвіц» сьляды Ганько зьнікаюць. Ёсьць зьвесткі, што ў 1945 годзе нелегальна вярнуўся на Беларусь, дзе браў удзел у антысавецкай партызанцы.

Паводле Герцага, які карыстаўся зьвесткамі Нікеля, Міхась Ганько загінуў у траўні 1945 г. у Празе. Адсутнасьць верагодных сьведчаньняў пра ягоны ўдзел у збройным змаганьні дазваляе меркаваць, што ён або выпадкова загінуў падчас Праскага паўстаньня, або скончыў жыцьцё самагубствам[1].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Соловьев А. К. Белорусская Центральная Рада. Мн., 1995;
  • Беларускі нацыяналізм: Даведнік / Укладальнік Пятро Казак. [Б. м. і г. в.]: Голас краю;
  • Лявон Юрэвіч Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускае Моладзі. Мн., 2001.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]