Міхась Клімковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міхась Клімковіч
Міхась Клімковіч.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 лістапада 1899
Сьцяг Расеі Сялітранка, Барысаўскі раён
Памёр 5 лістапада 1954
Сьцяг Беларускай ССР Менск
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, драматург, празаік, крытык

Міха́сь Мікала́евіч Клімко́віч (20 лістапада 1899 — 5 лістапада 1954) — беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар гімну Беларусі «Мы, беларусы».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Сялітранка Барысаўскага раёну ў сям’і качагара. Скончыў чатырохклясавую гарадзкую вышэйшую вучэльню (народны настаўнік). Настаўнічаў, служыў у Чырвонай Арміі, працаваў на партыйнай і прафсаюзнай рабоце.

У 19321934 — старшыня аргкамітэту па стварэньні Саюзу пісьменьнікаў БССР, першы старшыня саюзу ў 1934—1939 гадох. У 1937 годзе спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам[1].

У 1932—1937 кандыдат у сябры ЦК КП(б) Беларусі. Сябра ЦВК БССР у 19311938 г.

Галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР у Маскве, пасьля — у Менску (1943—1947).

З жонкай Марыяй Язэпаўнай мелі дачку Маю. Памёр 5 лістапада 1954 году, пахаваны на Вайсковых могілках Менску.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у друку ў 1928 годзе.

  • Паэма «14 слуцкіх»
  • Вершаваныя п’есы: «Кацярына Жарнасек» (ставілася ў Тэатры імя Я. Купалы), «Адплата», «Уся ўлада Саветам»
  • Драматычная трылёгія «Георгій Скарына» (ставілася у Тэатры імя Я. Купалы)
  • П’еса «Адплата»
  • Лібрэта да опэр і балетаў: «Князь-возера», «Кастусь Каліноўскі», «Апошні вечар на хутары»
  • Пераклады на беларускую мову твораў расейскіх, украінскіх, польскіх, летувіскіх аўтараў і інш.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Жанна Васанская (3 траўня 2002) Большие родители и их дети(рас.). «БДГ. Для служебного пользования». Праверана 20 лістапада 2010 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]