Міхась Лынькоў
| Міхась Лынькоў | |
| Міхась Ціханавіч Лынькоў | |
![]() |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 30 лістапада 1899 вёска Зазыбы, Віцебская губэрня |
| Памёр | 21 верасьня 1975 |
| Грамадзянства | СССР |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | настаўнік, рэдактар |
| Гады творчасьці | 1926—1988 |
| Жанр | Проза |
| Мова | Беларуская |
| Дэбют | 1926 год |
| Значныя творы | Раманы «На чырвоных лядах» (1934), «Векапомныя дні» (1958) |
| Прэміі | Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1968) |
| Творы на сайце Knihi.com | |
Міха́сь Ці́ханавіч Лынько́ў (30 лістапада 1899 — 21 верасьня 1975) — беларускі пісьменьнік. Народны пісьменнік БССР (1962).
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў вёсцы Зазыбы (цяпер Лёзьненскі раён, Віцебская вобласьць) у сям’і чыгуначніка. У 1913 г. вучыўся ў Рагачоўскай настаўніцкай сэмінарыі. З пачатку Першай сусьветнай вайны працаваў настаўнікам у в. Ліпінічы (цяпер Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласьць). Па прыходзе нямецкага войска ў 1918 г. браў удзел у партызанскім руху. Паcьля прызыву ў жніўні 1919-га — у польска-савецкай вайне пры паходзе Чырвонай арміі на Варшаву. Затым ваяваў пад Старадубам (Гомельская губэрня, Расейская СФСР) ды Ноўгарад-Северскім (Украіна). Пазьней служыў у атрадзе па барацьбе з голадам у Паволжы, на Урале i ў Заходняй Сыбіры. З жніўня 1922 г. настаўнічаў у Сьвержанскай 7-гадовай школе (Рагачоўскі павет, Гомельская губ.). Улетку 1925 г. стаўся сакратаром рэдакцыі бабруйскай газэты «Камуніст», а неўзабаве яе адказным рэдактарам. У 1926 г. пачаў пісаць свае першыя апавяданьні «Над Бугам», «Чыгунныя песьні», «Манчжур», «Гой», «Крот», «Журавель мой, журавель», «Андрэй Лятун» ды «Квартырмайстар Будай». У 1930-м заняў пасаду галоўнага рэдактара Дзяржаўнага выдавецтва БССР ды далучыўся да Беларускай асацыяцыі пралятарскіх пісьменьнікаў. У 1933—1941 гг. быў рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі». З 1938 па 1948 г. узначальваў Саюз пісьменьнікаў БССР. У 1939 г. займаў пасаду рэдактара газэты «Беларуская зьвязда». У 1940-м выдаў зборнік апавяданьняў «Сустрэчы». Ад часу нямецкага нападу на СССР рэдагаваў газэту «За Савецкую Беларусь». Выдаў зборнік «Астап» (1944). Пасьля другой сусьветнай вайны працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР. У 1958 г. выдаў раман «Векапомныя дні», за які ў 1968-ым атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Якуба Коласа.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1940—75. Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна (1949, 1955, 1969), трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1939, 1959, 1967), ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1974), ордэнам Чырвонай Зоркі (1943), мэдалямі[1].
Творы [рэдагаваць]
- «Апошні зьверыядавец», аповесьць, 1930
- «Міколка-паравоз», аповесьць, 1937
- «Векапомныя дні», раман, 1958
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Міхась Ціханавіч Лынькоў. Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа. Праверана 10 студзеня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Міхась Лынькоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
