Міхась Рудкоўскі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Міхась Рудкоўскі | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 17 красавіка 1936 |
| Памёр | 7 ліпеня 1991 |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт, перакладнік |
Міха́сь Міха́йлавіч Рудко́ўскі (17 красавіка 1936, в. Востраў — 7 ліпеня 1991) — беларускі паэт, перакладнік.
Жыцьцяпіс [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Пінскую пэдагагічную вучэльню (1955), настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы Ганцавіцкага раёну. У 1960—1962 — літсупрацоўнік ганцавіцкай раённай газэты «Сялянская праўда». Скончыў завочна філялягічны факультэт Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту імя А. С. Пушкіна (1961).
У 1962—1981 працаваў старшым рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграмаў Берасьцейскай студыі тэлебачаньня.
Творчасьць [рэдагаваць]
У рэспубліканскім друку выступаў зь вершамі з 1959. Вядомы і як перакладнік з украінскай, расейскай і польскай моваў.
Творы [рэдагаваць]
- «Першыя вёрсты» (1963)
- «Сінія Брады» (1967)
- «Позвы» (1971)
- «У краі тым...» (1975)
- «Векавечная бацькаўшчына» (1976)
- «Трыгор’е» (1981)
- «Засьцярога» (1984)
- «Залатазвон» (1986)
- «Гарынь» (1992)