Міхаэль Гайніш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаэль Гайніш
2-і прэзыдэнт Аўстрыі
9 сьнежня 1920 — 10 сьнежня 1928
Прэм’ер-міністар: Міхаэль Майр,
Ёган Шобэр,
Вальтэр Брайскі,
Ігнац Зайпэль,
Рудольф Рамэк
Папярэднік: Карл Зайц
Наступнік: Вільгэльм Мікляс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 15 жніўня 1858
Глёгніц, Аўстра-Вугоршчына
Памёр: 26 лютага 1940 (81 год)
Вена, Аўстрыя
Партыя: незалежны палітык
Сужэнец: Emilie Auguste Figdor[d][1]
Маці: Марыяна Гайніш[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Міхаэль Гайніш (па-нямецку: Michael Hainisch; 15 жніўня 1858, Глёгніц, Аўстра-Вугоршчына26 лютага 1940, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі палітык, другі прэзыдэнт Першай Аўстрыйскай Рэспублікі, якая паўстала пасьля скіданьня манархіі ў Аўстра-Вугоршчыне. Быў абраны на пасаду ў 1920 годзе.

Прэзыдэнцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнічаў у выбарах як незалежны кандыдант, пасьля абраньня ў 1920 годзе займаў прэзыдэнцкую пасаду 2 тэрміны да 1928 году, гэтак не прымкнуўшы да аніякай партыі.

У пэрыяд свайго прэзыдэнцтва працаваў на пераадоленьне той цяжкай сытуацыі, якая ўзьнікла ў Аўстрыі пасьля Першай сусьветнай вайны. Разьвіваў аграрны сэктар і турызм, асабліва ў Альпах, заахвочваў электрыфікацыю чыгунак. Ухваляў гандаль з памежнымі краінамі, як то Нямеччынай. Стаў абаронцам нацыянальных традыцыяў і культуры й ініцыятарам стварэньня закону аховы помнікаў. Гайніш быў ганаровым чальцом акадэміі навук.

У 1928 годзе асноўныя партыі прапанавалі ўнесьці папраўкі ў канстытуцыю дзеля таго, каб пераабраць Гайніша на трэці тэрмін. Фэдэральны канцлер Ігнац Зайпэль прапанаваў яшчэ адзін гадавы тэрмін для Гайніша, але той адмовіўся[2]. Пасьля ён займаў пасаду міністра гандлю з 1929 па 1930 гады.

Міхаэль заўсёды падтрымліваў ідэі пангерманізму, таму ўхваліў аншлюс Аўстрыі нацысцкай Нямеччынай у 1938 годзе, як і многія ягоныя суайчыньнікі. Памёр у 1940 годзе, усяго праз год пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхаэль Гайнішсховішча мультымэдыйных матэрыялаў