Міхаэль Шумахер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міхаэль Шумахер

Міхаэль Шумахер (ням.: Michael Schumacher; 3 студзеня 1969, Хюрт-Хермольхайм, Паўночны Рэйн-Вэстфалія, ФРГ) — гоншчык Формулы-1, сяміразовы чэмпіён сьвету, уладальнік шматлікіх рэкордаў Формулы-1, самы пасьпяховы пілот за ўсю гісторыю аўтаспорту. У прэсе яго часта называюць «Сонечным хлопчыкам», «Чырвоным баронам» або «Шумі». У Першую сусьветную вайну «Чырвоным баронам» клікалі лепшага аса вайны — барона Манфрэда фон Рыхтгофена, які лётаў на аэраплане чырвонага колеру. Шумахер жа атрымаў мянушку «Чырвоны барон» з-за аддаленага вонкавага падабенства, чырвонага колеру баліда Ferrari, чырвонай спартыўнай формы і сваёй непераможнасьці.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]