Міхаіл Орда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Орда
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
2000 — 2012
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Уладзімер Ярмошын (да 1 лістапада 2001), Генадзь Навіцкі (да 10 ліпеня 2003), Сяргей Сідорскі (да 28 сьнежня 2010), Міхаіл Мясьніковіч
1-ы сакратар Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі
25 сакавіка 2003 — 1 жніўня 2006
Наступнік: Ігар Бузоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 верасьня 1966(1966-09-28) (57 гадоў)
Дзеці: Сын і дачка
Бацька: Сяргей Орда
Адукацыя: Віцебскі вэтэрынарны інстытут, Расейская акадэмія дзяржаўнай службы
Узнагароды:
Мэдаль «За працоўныя заслугі»
Мэдаль «За працоўныя заслугі»
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Орда.

Міхаі́л Сярге́евіч О́рда (нар. 28 верасьня 1966, Зьдзецел, Гарадзенская вобласьць) — беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут па спэцыяльнасьці вэтэрынарны лекар; Расейскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзыдэнце Расейскае Фэдэрацыі па спэцыяльнасьці дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраваньне.

Працоўную дзейнасьць пачаў сьлесарам у калгасе «Расея» Зьдзецельскага раёну. Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў кіраўніком абласнога штабу студэнцкіх аддзелаў Віцебскае вобласьці, дырэктарам абласное службы добраахвотнае працы моладзі, прэзыдэнтам Рэспубліканскае асацыяцыі міжнародных моладзевых абменаў і турызму, другім сакратаром Цэнтральнага камітэту грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі патрыятычны саюз моладзі» (да 2001).

27 сакавіка 2001 году вызвалены ад пасады другога сакратара ЦК Беларускага патрыятычнага саюза моладзі (вакансію заняў Аляксандар Далжэўскі) у сувязі зь пераходам на сталую працу дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II скліканьня.

25 сакавіка 2003 году быў абраны першым сакратаром ЦК Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. 1 жніўня 2006 сышоў з паста кіраўніка БРСМ.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га (2000—2004) па Лідзкай сельскай выбарчай акрузе № 57 і 3-га скліканьняў (2004—2008). Абодва разы — намесьнік старшыні Сталае камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні й рэглямэнце. У 2008 абраны ў Палату Прадстаўнікоў 4-га скліканьня.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны падзякай прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 6 траўня 2022 году атрымаў мэдаль «За працоўныя заслугі», які ўручыў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ігар Сергяенка[1].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, мае сына, дачку.

Крытыка, санкцыі ЭЗ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды й дэмакратыі, Міхаіл Орда прымаў удзел у фальсыфікацыі парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў, а таксама супрацоўнічаў з Камітэтам дзяржаўнай бяьспекі па пытаньнях палітычных рэпрэсіяў[2].

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, 2 лютага 2011 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу за ўдзел у меркаваных падлогах ды парушэньнях правоў чалавека[3].

20 лістапада 2020 году ўнесены ў санкцыйныя сьпісы Летувы, Латвіі ды Эстоніі[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]