Міхаіл Савіцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Савіцкі.
Міхаіл Савіцкі
Дата нараджэньня 18 лютага 1922
Месца нараджэньня
Зьвянячы
Дата сьмерці 8 лістапада 2010 (88 гадоў)
Месца сьмерці
Менск
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Мэдаль Героя Беларусі
Мэдаль Героя Беларусі
Ордэн Францішка Скарыны
Ордэн Францішка Скарыны
Подпіс Выява аўтографу

Міхаіл Андрэевіч Савіцкі (18 лютага 1922, в. Зьвянячы Талачынскі раён — 8 лістапада 2010, Менск) — народны мастак Беларусі (1972), народны мастак СССР (1983), правадзейны член АМ Расеі, акадэмік Нацыянальнай АН Беларусі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973), Герой Беларусі (2006).

Кіраўнік дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 18 лютага 1922 году ў вёсцы Зьвянячы Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці. Бацька Андрэй Пятровіч яшчэ падлеткам працаваў на чыгунцы, калі ажаніўся, набыў дом у Зьвянячах. Маці Ганна Канстанцінаўна была добрай майстрыцай, прала і ткала, прыдумвала неверагодныя арнамэнты[1].

У 1940 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях за Сэвастопаль. Пры Херсанэсе быў паранены, апынуўся ў канцлягэрох Бухенвальд, Дахаў, Мітэльбаў-Дора.

Пасьля вайны скончыў Менскую мастацкую вучэльню, у 1957 годзе — Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава з адзнакай.

З 1981 году — кіраўнік Творчых акадэмічных майстэрняў жывапісу, графікі і скульптуры.

Памёр 8 лістапада 2010. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мехтиев, А. Михаил Савицкий: «Я верю в победу добра»  (рас.) // 7 дней. — 2008. — № 13. — С. 31.
  2. ^ Перасыпкіна Л. Ідзіце і глядзіце! // Звязда. — 1990. — № 188 (21416). — С. 3.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Міхаіл Савіцкі [Изоматериал] = Михаил Савицкий = Mikhail Savitsky : [альбом / аўтар тэксту і складальнік Б. А. Крэпак]. — Мінск : Беларусь, 2013. — 78, [1] с. : іл., партр. ; 17 см — (Славутыя мастакі зь Беларусі = Знаменитые художники из Беларуси = Famous artists from Belarus). — Тэкст паралельна на беларускай, рускай і англійскай мовах. — 1500 экз. — ISBN 978-985-01-1002-2 (у пераплёце)