Міхаіл Амельяновіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Амельяновіч
Міністар лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
12 сакавіка 2010 — 15 лютага 2018
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар:
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 студзеня 1958 (66 гадоў)
в. Клюкавічы, Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць
Адукацыя:
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Амельяновіч.

Міхаі́л Міха́йлавіч Амельяно́віч (нар. 2 студзеня 1958 году, в. Клюкавічы Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2010—2018).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1980 годзе скончыў лесагаспадарчы факультэт Беларускага тэхналягічнага інстытута імя С. М. Кірава. 1980—1985 — лясьнічы Асінаўскага лясьніцтва ў Багушэўскім лясгасе Віцебскай вобласьці. 1985—1997 — галоўны лясьнічы Багушэўскага лясгасу. 19971999 — дырэктар Бешанковіцкага лясгасу Віцебскай вобласьці. У 1999 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. З 1999 году — генэральны дырэктар Менскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднаньня. 12 сакавіка 2010 году загадам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. 15 лютага 2018 году звольнены з пасады міністра лясной гаспадаркі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]