Міхаіл Баярскі
| Міхаіл Баярскі | |
| Михаил Сергеевич Боярский | |
| Дата нараджэньня | 26 сьнежня 1949 (63 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Ленінград (Санкт-Пецярбург), РСФСР, СССР |
| Грамадзянства | |
| Прафэсія | Актор тэатру і кіно, сьпявак, тэлевядучы |
| Узнагароды | Народны артыст РСФСР, Заслужаны артыст РСФСР. Ордэн За заслугі перад Айчынай 4 ступені; Ордэн Дружбы; Мядаль У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга |
| IMDb | ID 0101614 |
| Сайт | Сайт М.Баярскага |
Міхаіл Сяргéявіч Баярскі (нар. 26 сьнежня 1949, Ленінград (Санкт-Пецярбург), РСФСР СССР) — савецкі і расейскі актор тэатра і кіно, сьпявак, тэлевядучы, заслужаны артыст РСФСР (1984г.), народны артыст РСФСР (1990г.).
Зьмест |
Біяграфія[рэдагаваць]
Міхаіл Баярскі нарадзіўся 26 сьнежня 1949 г. у Ленінградзе (Санкт-Пецярбург), у акторскай сям’і. Бацька яго, Сяргей Аляксандравіч Баярскі (1916—1976), быў вядучым акторам у Акадэмічным драматычным тэатры В. Ф. Камісаржэўскай. Маці, Міленцьева Кацярына Міхайлаўна (1920 г.н.), актрыса тэатра камэдыі. А партрэт яго бабулі знаходзіца сярод партрэтаў лепшых пэдагогаў Пецярбурскай сэмінарыі.
Бацькі яго аддалі у музычныю школу пры Ленінградзкай кансэрваторыі па клясу фартэпіяна. Пасьля сканчэньня школы паступіў у Ленінградзкі інстытут тэатра, музыкі і кінэматaграфіі, пасьпяхова здаўшы ўступныя іспыты.
Пачатак тэатральнай дзейнасьці[рэдагаваць]
У 1972 г., пасьля сканчэньня інстытуту, Міхаіл Баярскі, пайшоў на праслухоўваньне да рэжысэра Тэатра імя Ленсавету, ігару Уладзімераву, і быў прыняты ў тэатральную трупу. Пачаў, як пачынаючы малады актор, з масоўкі ў спэктаклю «Злачынства і пакараньне», дзе ён разам зь іншымі маладымі акторамі ствараў вобраз натоўпу студэнтаў. Не адмаўляўшыся ні ад адной эпізадычнае ролі, празь некалькі месяцаў ён стаў самым іграючым акторам масоўкі.
Першыя ролі у кіно[рэдагаваць]
У кіно Міхаіл Баярскі дэбютаваў яшчэ школьнікам, зьняўшыся ў караткамэтражке на тэму «Запалкі дзецям не цацкі». Але сапраўдным яго дэбютам варта лічыць 1974 год, калі рэжысэр Леанід Квініхідзэ запрасіў яго на роль італьянца ў фільме «Саламяны капялюшык». У тым жа годзе ён сыграў ў фільме Васіля Паскару «Масты» малдаваніна Гіцу.
Вядомасьць прыйшла да актора у 1975 г., калі вышаў двухсэрыйны тэлефільм Віталя Мельнікава «Старэшы сын», дзе ён сыграў адну з галоўных роляў — Сямёна па мянушцы «Сільва».
Яго вострахарактарны сцэнічны дар праявіўся у кінаказках: у 1975 г. ён сыграў ката у «Навагодніх прыгодах Машы і Віці», а у 1976 г. ён зьняўся ў ролі воўка ў музычным фільме «Мама», у якім ён сьпяваў на дзьвюх мовах і танчыў на льду.
Пасьля яркай ігры ў гэтых фільмах ён атрымаў некалькі цікавых роляў у шэрагу спэктакляў, а затым быў зацьверджаны на галоўную ролю — Трубадура ў мюзыкле «Трубадур і яго сябры». Роль Прынцэсы у гэтым спэктакле сыграла маладая актрыса Ларыса Лупіян, якая пасьля стала ягонай жонкай. Ларыса Лупіян яго заўважыла яшчэ у гады вучобы ў тэатральным інстытуце. Але афіцыйна яны аформілі свае адносіны толькі ў канцы 1970-х.
Д’Артаньян — зорная роль Міхаіла Баярскага[рэдагаваць]
Адной зь лепшых работ Міхаіла Баярскага ў кіно стала роль Тэадора ў музычным фільме Яна Фрыды «Сабака на сене» (1977 г.). Але па-сапраўднаму яго зорны час у кінематографе настаў у 1978 годзе, з выхадам на экраны краіны карціны Г. Юнгвальд-Хількевіча «Д’Артаньян і тры мушкецёра», у якой Міхаіла Баярскі выканаў голоўную ролю — Д’Артаньяна, хаця на пачатку яго зьбіраліся зняць на роль Рашфора. Дзякуючы ролі Д’Артаньяна, якую ён сыграў проста бліскуча, і папулярным песьням з фільму слава актора дасягнула неверагодных вышыняў. Фільм заклікаў да подзьвігаў, рамантычнага каханьня, вычыў дабрыні, гонару і сапраўднаму сяброўству. Акторы здымаліся ў гэтым фільме зь вялізным куражом.
Усе трукі у фільме «Д’Артаньян і тры мушкецёра» выконваў сам, нават скокаў з вышыні у 14 метраў у стог сена (эпізод дракі з Рашфорам), што нават у каскадзёраў лічыцца прафэcійна складаным. Самая цікавае, што пасьля здымак гэтага эпізоду, ён скокнуў яшчэ раз, без камэраў, проста так, правяраючы сябе на трываласьць.
Карціна выйшла пад Новы год, але ўжо да прэм’еры краіна ведала словы песьні з кінафільму «Пара-пара». Пасьля гэтага фільму ён стаў сапраўдным кумірам, асабліва для жанчынаў.
За работу ў гэтым кінафільме Міхаілу Баярскаму, ў 1984 годдзе, было прысвоенае званьне «Заслужаны артыст РСФСР».
Вобраз Д’Артаньяна для Баярскага стаў часткай яго жыцьця. і не выпадкова, што ён, разам з асноўным акторскім саставам гэтага фільму, зьняўся яшчэ у трох працягах фільму — «Мушкецёры дваццаць год пасьля» (1992 г.), «Тайны каралевы Ганны, альбо Мушкецёры трыццаць год пасьля» (1993 г.) і «Вяртаньне мушкецёраў, альбо Скарбы кардынала Мазарыні».
Аб ролі Д’Артаньяна сам Міхаіл Баярскі прызнаўся: «Асабіста для мяне ёсьць ролі, якія мне больш дарагія як артысту, але каб я не сыграў Д’Артаньяна, я, напэўна, ўсё жыцьцё бы шкадаваў аб гэтым».
іншыя работы ў кіно[рэдагаваць]
У Юнгвальда-Хількевіча Міхаіл Баярскі зьняўся так сама у прыгодніцкай стужцы «Вязень замку іф» (1988 г.), сыграўшы адмоўную ролю — графа де Марсэра.
У 1979 г. ён зьняўся у ролі закаханага гусара ў музычнай камэдыі Сьвятланы Дружынінай «Сватаўство гусара». Затым яго імідж рамантычнага герою быў выкарастаны у шэрагу гісторыка-касьцюмаваных фільмах «Гардэмарыны, наперад!» (1987 г.) і «Віват, гардэмарыны!» (1991 г.).
Таксама заўважнымі былі яго ролі у камэдыях Яна Фрыда, апроч музычнае камэдыі «Сабака на сене», «Дон Сэзар дэ Базан» (1988 г.), і «Тарцюф» (1992 г.).
У шмат якіх сваіх фільмах Міхаіл Баярскі сам сьпявае. Упершыню ён сьпяваў у дзіцячым музычным фільме «Навагоднія прыгоды Машы і Віці», затым у музычнай казке «Мама». А песьні з «Трох мушкецёраў» «Пара-пара-парадуемся…», «Пуркуа па» і іншыя сталі сапраўды народнымі. Так свама ён сьпяваў у фільмах «Вышэй Радугі», «Куды ён дзенецца!», «Гум-гам», «Чалавек з бульвару Капуцінаў», «Дон Сэзар дэ Базан», «Віват, гардэмарыны!».
Работа ў тэатры, на тэлебачаньні і на эстрадзе[рэдагаваць]
У Тэятры імя Ленсавета Міхаіл Баярскі сыграў шмат заўважных роляў, у тым ліку ў спэктаклях «Дульсянэя Табоская» (Луіс), «Людзі і пачуцьці» (адразу тры ролі), «Сьнежная каралева» (Саветнік), «Станцыя» (Осман), «Місіс Пайпер вядзе сьледзтва», «Трохграшовая вопера» (Мэккі-нож) і шмат іншых.
З 1986 г. і дагэтуль Міхаіл Баярскі зьяўляецца мастацкім кіраўніком і дырэктарам створанага ім тэятра «Бэнэфіс» у Санкт-Пецярбургу, адзін са спэктакляў якога, «інтымнае жыцьцё», у 1991годзе атрымаў прыз міжнароднага фэстывалю «Зімні Авіньён».
У 1990 годдзе Міхаіл Баярскі ганараваны высокага званьня «Народны артыст Расеі».
Ён аўтар тэлеперадач «Даміно» і «Баярскі двор», а таксама адзін з вядучых праграмы «Белы папугай».
Са сваёй музычнай праграмай, складзенай з напісаных ім самім песень, актор некаторы час выступаў з гуртом «Сільвер».
Захапленьні[рэдагаваць]
- Самае раньняе і доўгае яго захапленьне — музычны квартэт «Бітлз». У юнацтве ён і сам сьпяваў у рок-гурце «Качэўнік» і пісал для яго песьні.
- Фанат піцерскага футбольнага клюбу «Зэніт».
- Любіць філязоўскія кнігі, думкі вялікіх людзей.
- Любімыя фільмы — «Хросны айцец», «Аляксандар Неўскі», «Месца сустрэчы зьмяніць нельга».
- Жыве у Санкт-Пецярбургу.
- Яго стыль — пераважна чорная адзежа і шырокаполы капялюш (якія носіць у знак жалобы па памерлай нябожчыцы маці), і зачастую шалік яго любімай футбольнай каманды «Зэніт».
Сям’я[рэдагаваць]
- Дзед — пратаірей Аляксандар іванaвіч Бaярскі.
- Бацькі — Сяргей Аляксандравіч Баярскі (1916—1976) (быў вядучым акторам у Акадэмічным драматычным тэатры В. Ф. Камісаржэўскай) і Міленцьева Кацярына Міхайлаўна (1920 г.н.) (акторка тэатра камэдыі).
- Брат — тэатральны актор Аляксандар Сяргеявіч Бaярскі.
- Жонка — акторка Ларыса Рэгінальдаўна Лупіян.
- Дочка — акторка Элізавета Баярская.
- Сын — Сяргей, музыкант, бізнэсмэн, выпускнік Эканамічнага факультэту Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Узнагароды[рэдагаваць]
- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV сьцепені (25 сьнежня 2009 г.) — «за вялікае ўкладаньне ў разьвіцьцё айчынага тэатральнага і кінематаграфічнага мастацтва»[1]
- Ордэн Дружбы (19 ліпеня 2001 г.) — «за шматгадоваю плённую дзейнасьць ва ўзмацненьне сяброўства і супрацоўніцтва паміж народамі».[2]
- Мядаль «У памяць 300-годзьдзя Санкт-Пецярбургу» (2003 г.).[3][4]
- Народны артыст РСФСР (1990 г.)
- Заслужаны артыст РСФСР (1984 г.)
Творчасьць[рэдагаваць]
Фільмaграфія[рэдагаваць]
| Год | Ф, М/ф, С-л | Назва | Роль |
| 1973 | Ф | Утаймаваньне свавольніцы | |
| 1974 | Ф | Масты | Гіцу |
| 1975 | Саламяны капялюшык | Менардзі, тэнар з Балоньі | |
| 1975 | Ф | Навагоднія прыгоды Машы і Віці | Кот Мацьвей |
| 1975 | Ф | Зорка чароўнага шчасьця | Дэкабрыст |
| 1975 | М/ф | Цягнік памяці | |
| 1976 | М/ф | Блакітнае шчанё | Пірат |
| 1976 | Ф | Старэйшы сын | Сямён па мянушцы Сільва |
| 1976 | Ф | Мама | Воўк |
| 1976 | Ф | Дзікі Гаўрыла | Нікольскi, дрэсіроўшчык |
| 1977 | Ф | Арэх Кракатук | Мышыны кароль, Шчаўкунчык, Саветнік (толькі песьні) |
| 1977 | Ф | Як Іванушка-дурненькі за цудам хадзіў | Фёдар Іванавіч, канакрад |
| 1977 | Ф | Сэнтымэнтальны раман | Акапян |
| 1977 | Ф | Сабака на сене | Тэадоро |
| 1977 | Ф | У нас новенькая | |
| 1978 | Ф | Пакуль шалее мара | Джэггер, амэрыканскі пілот |
| 1978 | Ф | Захудалае каралеўства | Чорт |
| 1978 | Ф | Д'Артаньян і тры мушкецёра | д'Артаньян |
| 1979 | Ф | Каміcія па расследаваньню | Маёрэц |
| 1979 | Ф | Сватаўство гусара | Налімаў |
| 1979 | М/ф | Лятучы карабель | Ваня |
| 1979 | М/ф | Вельмі сіняя барада | Герцаг Сіняя Барада |
| 1980 | М/ф | Разлучаныя | |
| 1981 | Ф | Зацішша | Сьцельцінскі |
| 1981 | Ф | Куды ён дзенецца! | Генадзь, сьпявак |
| 1981 | Ф | Душа | Вадзім Старычаў, сьпявак |
| 1982 | Ф | Мытня | Юры Харунжэў, малады мытнік |
| 1982 | Ф | Лішні квіток | |
| 1982 | Ф | Спортлато -82 | Выканаў песьню ў пачатку фільма |
| 1984 | Ф | Разам з Дунаеўскім | |
| 1984 | Ф | Пэпі Доўгая панчоха | капітан Доўгая панчоха, бацька Пеппі |
| 1984 | Ф | Неверагоднае пары, альбо Сапраўднае здарэньне, щчасьліва завяршыўшаяся сто год назад | |
| 1985 | Ф | Герой яе раману | |
| 1985 | Ф | Сэзон цудаў | Сьпявак Баярскі (камео) |
| 1985 | Ф | Гум-гам | Бацька Максіма |
| 1985 | Ф | Блакітныя гарада | |
| 1986 | Ф | Вышэй Радугі | Бацька Аліка Радугі, кампазытар |
| 1987 | Ф | Гардэмарыны, наперад! | шэвалье Дэ Брыльі |
| 1987 | Ф | Чалавек з бульвару Капуцынаў | Чорны Джэк |
| 1988 | Ф | Паразмаўляем аб этыкеце | |
| 1989 | Ф | Вязень замку іф | Фэрнан Мандего, граф дэ Марсэр |
| 1989 | Ф | Дон Сэзар дэ Базан | Дон Сэзар дэ Базан |
| 1989 | Ф | Мастацтва жуць у Адэсе | гіпнатызэр |
| 1991 | Ф | Віват, гардэмарыны! | шэвалье Дэ Брыльі |
| 1991 | Ф | Тарцюф | Тарцюф |
| 1991 | Ф | Кранутыя | Мікалай і |
| 1992 | Ф | Мушкецёры дваццаць год пасьля | д’Артаньян |
| 1993 | Ф | Тайны каралевы Ганны, альбо Мушкецёры трыццаць год пасьля | д’Артаньян |
| 1996 | Ф | Журавіна ў цукру | Мешчэракоў |
| 1966 | Ф | Каралева Марго | Морвель |
| 1988 | С-л | Зала чаканьня | Віктар Селязнёў |
| 1998 | С-л | Вуліцы разьбітых ліхтароў | камэа ў эпізодзе «Справа № 1999» |
| 1999 | М/ф | Прыгоды ў ізумрудным горадзе 2 | Баязьлівы леў |
| 1999 | Ф | Плачу наперад | Міхаіл Расьпятаў |
| 2000 | Ф | Міцькі. Палёт Ікара | чытае тэкст |
| 2000 | Ф | Ключы ад сьмерці | тэлемагнат Эльпін |
| 2000 | Ф | Формула шчасьця | |
| 2000 | М/ф | Новыя брэмэнскія | Кароль |
| 2002 | Ф | Ключы ад сьмерці | Эльпін |
| 2003 | С-л | Ідыёт | паручык Кельлер |
| 2004 | Ф | Навагоднія мужчыны | Калыманаў |
| 2005 | Ф | Шчасьлівы | |
| 2006 | Ф | Вы не пакінеце мяне | Бацька Верачкі |
| 2006 | М/ф | Сэзон паляваньня | паляўнічы Шоу |
| 2009 | Ф | Вяртаньне мушкецёраў, альбо Скарбы кардынала Мазарыні | д’Артаньян |
| 2009 | Ф | Тарас Бульба | Моcій Шыла |
| 2009 | Ф | Залатая рыбка | Стары |
| 2009 | Ф | Залаты ключык | тата Карла |
| 2010 | М/ф | Як прыручыць дракона | Плявака |
Музычныя казкі і мюзіклы, якія выйшлі на пласьцінках і CD[рэдагаваць]
- 1977 — Блакітнае шчанё — Пірат
- 1979 — Лятучы карабель — Ваня
- 1980 — Хатабыч — Хатабыч
- 1983 — Тры мушкецёра — Д'Артаньян
- 1984 — Пепі Доўгая панчоха — бацька Пеппі
- 1995 — Музычны альбом «Луннае кіно»
- 1995 — Навагоднія прыгоды Машы і Віці — Кот Мацьвей
- 2001 — Новыя брэмэнскія — Кароль
Дыскаграфія[рэдагаваць]
- 1984 — Вялікая мядзьведзіца
- 1986 — альбом «Луннае кіно» («Міхаіл Баярскі сьпявае песьні Юрыя Чэрнаўскага»).
Спэктаклі[рэдагаваць]
- спэктакль-бенефіс "Інтымнае жыцьцё" 1997
- Камедия у 2-х дзеях Герман Льюіс "Смешаныя пачуцьці"2010
- Тэятр ім. Ленсaвета: Луіс дэ Карраскіль («Дульсінэя Табоская» А. М. Валодзіна);
- 4 ролі у спэктакле «Людзі і пачуцьці» (па творах кляссікаў нем. драматургіі);
- Трубадур («Трубадур і яго сябры» («Брэменскія музыкі») В. Б. Ліванова і Ю. С. Энціна);
- Пэдро («Інтэрв’ю ў Буэнас-Айрысе» Г. А. Баравіка);
- Саветнік («Сьнежная каралева-Е.Л. Шварца);
- Барыс («Сьпяшайцеся рабіць дабро» М. М. Рошчына);
- Асман («Станцыя» Н. Хікмета);
- Дзяніс Леанідавіч, Кірыл Ленькоў («Нечаканы сьведка (Успамін)», «Пераможніца» А. Н. Арбузава);
- Веткін («Раяль ў адкрытым моры» па раману Л.С.Собалева «Капітальны рамонт»),;
- Мэккі-нож («Трохграшовая вопера» Б. Брехта. К. Вайля);
- Альберто («Чалавек і джэнтэльмен» Э. Де Філіппе);
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Указ Президента Российской Федерации от 25 декабря 2009 года № 1473 «О награждении орденом „За заслуги перед Отечеством“ IV степени Боярского М. С.»
- ^ Указ Президента Российской Федерации от 19 июля 2001 года № 892 «О награждении государственными наградами Российской федерации»
- ^ Медаль «В память 300-летия Петербурга» (22 мая 2003 года)
- ^ Боярский, Захаров, митрополит Петербургский и Ладожский Владимир
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
- Сайты, называючыяе сябе афіцыйнымі: http://www.mboyarskiy.ru и http://www.boyarskiy.su
- Неaфіцыйны сайт а Міхaіле Баярскам
- Сайт а Міхаіле Бaярскaм
Міхаіл Баярскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў