Міхаіл Булгакаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міхаіл Булгакаў
Bulgakov1910s.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 траўня 1891
Кіеў
Памёр 10 сакавіка 1940
Масква
Літаратурная дзейнасьць
Значныя творы «Майстар і Маргарыта»
Подпіс

Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў (15 траўня 1891, Кіеў10 сакавіка 1940) — расейскі пісьменьнік.

Біяграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў мэдыцынскі факультэт Кіеўскага ўнівэрсытэту (1916). Працаваў земскім доктарам у Смаленскай губэрні. У 1919 годзе пачаў прафэсійна займацца літаратурай. Супрацоўнічаў з газэтай «Гудок» (1922—1926). Літаратурная крытыка канца 1920-х гадоў адмоўна ацэньвала творчасьць М. Булгакава, яго творы не друкаваліся, п’есы былі зьняты са сцэны. З пачатку 1930-х гадоў працаваў рэжысэрам-асыстэнтам МХАТу, інсцэніраваў «Мёртвыя душы» М. Гогаля (1932).

Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1925—1926 М. Булгакаў апублікаваў «Запіскі маладога ўрача». Першы зборнік сатырычных апавяданьняў «Д’ябаліяда» (1925) выклікаў спрэчкі ў друку. У рамане «Белая гвардыя» (1925—1927), п’есах «Дні Турбіных» (напісана па матывах гэтага раману), «Бег» (1926—1928) паказаны настроі старой расейскай інтэлігенцыі, еднасьць яе з народам, роздум пра шляхі і выбар, думкі пра «белы рух» і лёс Расеі. У камедыях «Зойчына кватэра» (паст. 1926) і «Барвовы востраў» (паст. 1928) высьмейвае быт і норавы нэпманскага асяродзьдзя, парадыруе звычкі абмежаванага тэатральнага сьвету. У сатырычна-фантастычных аповесьцях «Фатальныя яйкі» (1925) і «Сабачае сэрца» (1925) сьцьвярджэньне этычнай адказнасьці інтэлігенцыі за вынікі сацыяльнага экспэрымэнту. «Майстар і Маргарыта» (1929—1940) сваеасаблівая форма філязофскага раману, дзе сумешчаны гісторыка-легендарны, сучасна-бытавы і містыка-фантастычны пляны дзеяньня. У ім адлюстравана складанасьць жыцьця, вечная барацьба сіл стварэньня і разбурэньня. У гістарычных драмах «Кабала сьвятош» («Мальер», 1930—1936) і «Алошнія дні» («Пушкін», 1934—1935), у біяграфічнай аповесьці «Жыцьцё пана Мальера» (1932—1933) паказвае несумяшчальнасьць сапраўднага мастацтва з дэспатызмам манархіі. Незакончаны «Тэатральны раман» («Запіскі нябожчыка», 1936—1937) — іранічная перафраза гісторыі МХАТу 1920-х г., ён спалучае ў сабе споведзь і сатыру.

Міхаіл Булгакаў — майстар дасканалай тэхнікі, імклівага сюжэту, валодаў жывою, гнуткаю мовай.

Выбраная бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Собр. соч. Т. 1-5. — Мн., 1989-90.
  • Записки на манжетах. — М., 1988.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Майстар і Маргарыта / пер. А. Жук. — Мн., 1994. (Скарбы сусветнай літаратуры)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Булгаковская энциклопедия. Сост. Б. Соколов. Изд-ва: Локид, Миф, 1-е изд. 1996. ISBN 5-320-00143-6, ISBN 5-87214-028-3; 2-е изд. 2000. ISBN 5-320-00385-4
  • Варламов А. Михаил Булгаков. ЖЗЛ. М.: Молодая гвардия, 2008. ISBN 978-5-235-03200-2.
  • Зеркалов А. Евангелие Михаила Булгакова. М., 2006.
  • Зеркалов А. Этика Михаила Булгакова. М., 2004.
  • Казак В. Лексикон русской литературы XX века = Lexikon der russischen Literatur ab 1917. — М.: РИК «Культура», 1996. ISBN 5-8334-0019-8
  • Творчество Михаила Булгакова: Исследования и материалы… Кн. 1-2. — СПб, 1991-94.
  • Чудакова М. О. Жизнеописание Михаила Булгакова. 2-е изд. — М.: Книга, 1988.
  • Яновская Л. Записки о Михаиле Булгакове. М., Текст, 2007.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Міхаіл Булгакаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў