Міхаіл Гардзяйчук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міхаіл Гардзяйчук
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 кастрычніка 1989 (25 гадоў)
Сарань, Казаская ССР
Рост 176 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ Барысаў
Нумар 62
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007
2008—2009
2010
2011—2012
2012
2013
2014—
Шахтар Караганда
Хваля
Нафтан
БАТЭ Барысаў
Белшына
Белшына
БАТЭ Барысаў
19 (3)
49 (10)
32 (3)
20 (1)
22 (3)
31 (9)
17 (10)
Зборныя
2013— Беларусь 5 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
16 кастрычніка 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
12 кастрычніка 2014.

Міхаіл Гардзяйчук (нарадзіўся 23 кастрычніка 1989, Сарань, Казаская ССР) — беларускі футбаліст казаскага паходжаньня, выступае ў беларускім футбольным клюбе БАТЭ і за нацыянальную зборную Беларусі. Майстар спорту міжнароднай клясы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футболам пачаў займацца ва ўзросьце 8—9 гадоў у саранскай спортшколе. Першым трэнэрам быў Уладзімер Быстроў. Пазьней пераехаў зь сям’ёй у Караганду[1]. У 17 гадоў падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт зь мясцовым «Шахтарам». У 2007 годзе выступаў у першай лізе Казахстану за фарм-клюб «Шахтара» — «Шахтар-Юнацтва» (19 гульняў, 3 галы). У 2008 годзе перайшоў у пінскую «Хвалю», у складзе якой у 2009 годзе стаў срэбным прызэрам першынства першай лігі Беларусі і забіў 5 мячоў за сэзон.

У 2010 годзе стаў гульцом клюбу «Нафтан», за які дэбютаваў у матчы за Супэркубак Беларусі. Міхаіл стаў асноўным гульцом каманды ў дэбютным сэзоне, згуляўшы 32 матчы ў чэмпіянаце краіны, у якіх забіў 3 галы і аддаў 3 выніковыя перадачы.

27 сьнежня 2010 году падпісаў кантракт з БАТЭ, разам зь якім быў удзельнікам Лігі Эўропы сэзону 2010—2011 гадоў, дзе нават забіў гол у браму «Пары Сэн-Жэрмэн» у першым хатнім матчы 1/16 фіналу. У сэзоне 2011—2012 гадоў разам з барысаўскім клюбам прымаў удзел Лізе чэмпіёнаў, дзе вызначыўся ў хатнім матчы супраць клюбу «Экранас». Але зь цягам часу Міхаіл стаў зрэдку трапляць у асноўны склад клюбу, губляючы гульнявую практыку.

У сакавіку 2012 году разам з Максімам Скавышам быў аддадзены ў арэнду з БАТЭ ў «Белшыну»[2]. У студзені 2013 году правы на Гардзейчука былі набытыя «Белшынай» у БАТЭ[3], зь якой ён падпісаў кантракт на два гады[4]. У бабруйскай камандзе Міхаіл стаў адным зь лідэраў. У канцы 2013 году вярнуўся ў барысаўскі БАТЭ[5].

15 лістапада 2013 году дэбютаваў у зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Альбаніі.

Узнагароды і дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіён Беларусі: 2011
  • Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2011
  • Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011
  • Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў: 2012

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]