Міхаіл Зімянін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міхаіл Васільевіч Зімянін
Першы сакратар ЦК камуністычнай партыі БССР
12 чэрвеня 1953 — 25 чэрвеня 1953
Папярэднік: Мікалай Патолічаў
Наступнік: Мікалай Патолічаў
Сакратар ЦК КПСС
1976 — 1987
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 21 лістапада 1914
Віцебск, расейская імпэрыя
Памёр: 3 траўня 1995
Масква, Расея
Партыя: КПСС
Дзеці: Натальля, Уладзімер
Адукацыя: Магілёўскі пэдагагічны інстытут
Рэлігія: атэіст
Узнагароды:
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені

Міхаіл Васільевіч Зімя́нін (нар. 21 лістапада 1914 году ў Віцебску, пам. 3 траўня 1995 году ў Маскве) — савецкі партыйны дзяяч, кіраўнік ЦК КПБ у 1953 годзе.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхаіл Зімянін нарадзіўся 21 лістапада 1914 году ў Віцебску ў сям’і працоўнага. Пачаў працаваць у 1929 годзе працоўным паравознага дэпо. У 19341936 г.г. працаваў настаўнікам у сярэдняй школе, а ў 19361938 г.г. служыў у Чырвонай Арміі. З 1938 году пачаў працаваць у Камсамоле. З 1939 году стаў сябрам ВКП(б) і ў гэтым жа годзе скончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут. Адразу быў прызначаны сакратаром ЦК Камсамола Беларусі. У 19401946 г.г. займаў пасаду першага сакратара ЦК ЛКСМ Беларусі. Пад час Другой сусьветнай вайны займаўся стварэньнем камсамольскага падпольля і падпольных камсамольскіх органаў. У 1942 годзе, у якасьці сябры Паўночна-Заходняй апэратыўнай групы ЦК КП(б)Б быў закінуты на тэрыторыю БССР акупіраваную нямецкімі войскамі, дзе вёў працу па разьвіцьцю савецкага партызанскага руху[1].

У 1946 годзе быў прысьвечаны міністрам асьветы БССР[2]. З 1947 году стаў сакратаром, а потым другім сакратаром ЦК КПБ. З 1952 да 1956 і з 1966 году — сябра ЦК КПСС (у 1956—1966 г.г. — сябра Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі КПСС).

У чэрвені 1953 году па прапанове Лаўрэнція Бэрыі быў прызначаны першым сакратаром ЦК КПБ, але пасьля арышту Бэрыі яго пераводзяць у цэнтральны апарат МЗС СССР. У 1956 — 1958 г.г. быў паслом СССР ў Віетнаме, з 1960 да 1965 году ў Чэхаславаччыне. У 1965 годзе стаў намесьнікам міністра замежных справаў СССР, але хутка быў пераведзены на пасаду галоўнага рэдактара газэты «Праўда», на якой працаваў да 1976 году.

З 1966 да 1976 году Зімянін быў кіраўніком праўленьня Саюзу пісьменьнікаў СССР. 5 сакавіка 1976 году стаў сакратаром ЦК КПСС і разам з М. Суславым займаўся ідэалягічнымі пытаньнямі, а таксама навукай, адукацыяй і культурай у СМІ.

У кастрычніку 1980 году прадстаўляў Палітбюро ЦК КПСС на пахаваньні П. Машэрава.

З 1987 году на пэнсіі.

Пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве.

Дачка — Натальля, расейскі музычны крытык. Сын — Уладзімер, расейскі дыплямат.

Папярэднік
Мікалай Патолічаў
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
12 чэрвеня 195325 чэрвеня 1953
Наступнік
Мікалай Патолічаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-85700-012-2