Міхаіл Мустыгін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Мустыгін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 кастрычніка 1937(1937-10-27)
Каломна, СССР
Памёр 27 студзеня 2023(2023-01-27)[1] (85 гадоў)
Рост 168 см
Вага 67 кг
Пазыцыя нападнік
Моладзевыя клюбы
1953—1957 Авангард Каломна
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1957—1958
1958
1959—1960
1961—1972
Авангард Каломна
Серпухаў
ЦСКА Масква
Дынама Менск


14 (0)
234 (90)
Трэнэрскія клюбы
1970—1989
1990—2002
СДЮШАР №5
ДЮСШ Матор Менск

Міхаі́л Міха́йлавіч Мусты́гін (па-расейску: Михаил Михайлович Мустыгин; 27 кастрычніка 1937, Каломна, Маскоўская вобласьць, СССР — 27 студзеня 2023) — савецкі футбаліст, цэнтральны нападнік, трэнэр. Найбольш вядомы сваімі выступамі за менскае «Дынама», за якое гуляў 12 сэзонаў.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1953 року пачаў гуляць у футбол у юнацкай камандзе «Авангард» (Каломна). Падчас праходжаньня вайсковае службы быў запрошаны ў клюб Маскоўскай вайсковай акругі «Серпухаў». Сваёй гульнёй прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу ЦСКА Масква, куды й быў пераведзены ў 1959. За два сэзоны ў складзе маскоўскіх армейцаў выйшаў на поле толькі ў 14 матчах, таму ў 1961 року перайшоў у «Беларусь» (пазьней — «Дынама Менск»), за які выступаў дванаццаць сэзонаў. У складзе клюбу быў адным з асноўных бамбардзіраў, маючы сярэднюю выніковасьць у чэмпіянаце 0,38 галоў/гульня. 8 гадоў быў капітанам каманды.

Некалькі разоў выклікаўся ў зборную СССР, аднак праз праблемы са здароўем выступаў толькі ў таварыскіх матчах[2].

Па сканчэньні гульнявое кар’еры перайшоў на трэнэрскую працу ў дзіцяча-юнацкія спартовыя школы[3]. Сярод ягоных выхаванцаў — Ігар Гурыновіч, Ігар Крывушэнка, Юры Пунтус[2].

Пасьля выхаду на пэнсію жыў у Малінаўцы пад Менскам[3][4].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхаіл Мустыгін зьняўся ў фільме «Зімародак» (1972) рэжысэра Вячаслава Нікіфарава[6] ў ролі Васіля[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Ушла легенда — форвард минского «Динамо» Михаил Мустыгин (рас.) — 2023.
  2. ^ а б Алесь Сивый. (27 лістапада 2012) Михаил Мустыгин: «У меня ноги отнялись бы, если бы я увидел, что на игру пришло 500 болельщиков!» (рас.) Спорт. Народная воляПраверана 24 чэрвеня 2014 г.
  3. ^ а б Егор Бачило. (1 лістапада 2007) Юбилей. Михаил Мустыгин: другие ценности (рас.) Футбол / Интервью. ПрессболПраверана 24 чэрвеня 2014 г.
  4. ^ Ігар Карней. (23 чэрвеня 2014) Мустыгін: Ня бачу прычынаў, каб заўзець за Расею Грамадзтва. Радыё «Свабода»Праверана 24 чэрвеня 2014 г.
  5. ^ Михаилу Мустыгину — 76! (рас.) // Дынама Менск, 28 кастрычніка 2013 г. Праверана 24 чэрвеня 2014 г.
  6. ^ Зимородок (рас.) Информация о фильме. Кино-Театр.ru. Праверана 24 чэрвеня 2014 г.
  7. ^ Зимородок (рас.) Актёры и роли. Кино-Театр.ru. Праверана 24 чэрвеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]