Міхаіл Мясьніковіч
| Міхаіл Мясьніковіч | ||||
| Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь | ||||
|---|---|---|---|---|
| 28 сьнежня 2010 — цяперашні час | ||||
| Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
| Папярэднік: | Сяргей Сідорскі | |||
| Наступнік: | --- | |||
| Прэзыдэнт / Старшыня Прэзыдыюма Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі | ||||
| 19 кастрычніка 2001 — цяперашні час | ||||
| Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
| Прэм’ер-міністар: | Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі | |||
| Папярэднік: | Аляксандар Вайтовіч | |||
| Наступнік: | --- | |||
| Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь | ||||
| 10 кастрычніка 1995 — 12 верасьня 2001 | ||||
| Наступнік: | Урал Латыпаў | |||
| Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
| Папярэднік: | Леанід Сініцын | |||
| Асабістыя зьвесткі: | ||||
| Нарадзіўся: | 6 траўня 1950 (63 гады) |
|||
| Узнагароды: |
|
|||
Міхаіл Уладзімеравіч Мясьніковіч (нар. 6 траўня 1950 году ў вёсцы Новы Сноў у Нясьвіскім раёне, Менскай вобласьці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, сёмы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь. Доктар эканамічных навук (1998).
Зьмест |
Жыцьцяпіс[рэдагаваць]
Скончыў Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут (1972), Менскую ВПШ (1989). Доктар эканамічных навук (1998).
Працаваў інжынэрам тэхаддзелу інстытуту «Менскпраект», водаправоднай станцыі «Дражня» ўправы «Водаканал». З 1974 году — галоўны інжынэр Дырэкцыі будуемых аб’ектаў водазабесьпячэньня, Дырэкцыі па ўзьвядзеньні збудаваньняў воднай гаспадаркі вытворчага аб’яднаньня «Менскводаканал», прадпрыемстваў камунальнага абслугоўваньня Менскага гарвыканкаму.
З 1983 году ў мясцовым кіраваньні. У 1986—1990 гадох быў міністрам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі БССР. З 1990 году быў намесьнікам старшыні Савету Міністраў БССР, старшыня Дзяржкамітэту БССР па эканоміцы і плянаваньні. У 1991—1994 — першы намесьнік старшыні Савету міністраў Беларусі. У 1994—1995 гадох — намесьнік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. На прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году узначальваў выбрачы штаб Вячаслава Кебіча[1].
З 10 кастрычніка 1995 году да 12 верасьня 2001 году быў кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[2][3][4]. З 19 кастрычніка 2001 году кіраўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі: найперш прэзыдэнт, а ад 26 кастрычніка 2004 году — старшыня Прэзыдыюма[5][6].
З 28 сьнежня 2010 году прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь.
Аўтар шматлікіх публікацыяў па эканоміцы.
Узнагароды[рэдагаваць]
28 красавіка 2000 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [7].
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Ольга Шестакова (19 студзеня 2011) Белорусское правительство после выборов: Из вице-премьеров остался только Семашко(рас.). Комсомольская правда. Праверана 22 студзеня 2011 г.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 10 октября 1995 г. №411 «О назначении М. В. Мясниковича Главой Администрации Президента Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 января 1997 г. №15 «О назначении М. В. Мясниковича Главой Администрации Президента Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 12 сентября 2001 г. №490 «Об освобождении М. В. Мясниковича от должности Главы Администрации Президента Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 19 октября 2001 г. №596 «О назначении М. В. Мясниковича Президентом Национальной академии наук Беларуси» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 26 октября 2004 г. №518 «О назначении М. В. Мясниковича Председателем Президиума Национальной академии наук Беларуси» (рас.)
- ^ Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 28 апреля 2000 г. №250-ПСР «О награждении М. В. Мясниковича Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» (рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
- Кто есть кто в Республике Беларусь (рас.)
- Біяграфія на старонцы Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (рас.)
|
||||||||||||||
|
||||||||
- Нарадзіліся 6 траўня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Кавалеры ордэна Айчыны (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Сяброўства (Расея)
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся ў Нясьвіскім раёне
- Выпускнікі Берасьцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Беларускія эканамісты
- Палітыкі мясцовага кіраваньня БССР
- Міністры БССР
- Намесьнікі прэм’ер-міністраў БССР
- Намесьнікі прэм’ер-міністраў Рэспублікі Беларусь
- Кіраўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь
- Дактары эканамічных навук