Міхаіл Старавойтаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міхаіл Іванавіч Старавойтаў (нарадзіўся 3 лістапада 1951, пасёлак Арленск Гомельскага раёну) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1980), дацэнт. Выдатнік адукацыі Республікі Беларусь (2012).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францыска Скарыны ў 1974 г. Вучыўся ў асьпірантуры з 1974 па 1977 гг. (навуковы кіраўнік — Іларыён Ігнаценка). З 1977 году працуе ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Францыска Скарыны. З 1988 па 1992 гг. і з 1998 па 2004 гг. дэкан гістарычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францыска Скарыны, з 1992 па 1998 гг. дэкан гісторыка-юрыдычнага факультэту тае ж ВНУ. Дацэнт катэдры гісторыі Беларусі з 1992 па 2006 гг. З 2006 па 2009 дактарант БДУ.

Навуковая праца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дасьледуе пытаньні грамадзка-палітычнага і нацыянальна-культурнага разьвіцьця Беларусі і Гомельшчыны ў XX стагодзьдзі. Працы апошніх гадоў прысьвечаны беларуска-расейска-ўкраінскаму памежжу ў 1920—1930-я гг.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Методическое пособие по изучению в курсах истории СССР и БССР ведущей роли рабочего класса в строительстве социализма и коммунизма / Г. С. Евдокименко, М. И. Старовойтов, А. А. Рубан; Министерство высшего и среднего специального образования БССР, Гомельский государственный университет. — Гомель : ГГУ, 1986. — 53 с. (у суаўтарстве з Гергіем Еўдакіменка і Анатолем Рубанам).
  • Гомельщина многонациональная (20-30-е годы XX века) / В.П.Пичуков, М.И.Старовойтов; Гомел. гос. ун-т им. Ф.Скорины, Упр. культуры Гомел. облисполкома. — Гомель : ГГУ, 1999. — Вып. 1. — 233 с. (у суаўтарстве зь Віктарам Пічуковым).
  • Гомельщина многонациональная (20-30-е годы XX века) / А.И.Зеленкова, М.И.Старовойтов; Гомел. гос. ун-т им. Ф.Скорины, Упр. культуры Гомел. облисполкома. — Гомель : ГГУ, 2000. — Вып. 2. — 155 с. (у суаўтарстве з Алай Зелянковай).
  • Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины: исторический очерк / М.И.Старовойтов, А.И.Зеленкова, М.П.Савинская; Министерство образования Республики Беларусь. — Гомель : ГГУ, 2005. — 359 с. (у суаўтарстве з Марынай Савінскай і Алай Зелянковай).
  • История Беларуси / Н. М. Пурышева, М. И. Старовойтов. — Минск : ТетраСистемс, 2009. — 159 с. (у суаўтарстве з Натальляй Пурышавай) перавыдадзена двойчы ў 2010 і 2011 гадах.
  • Демографическая характеристика малых и средних городских поселений Беларуси / Д. Г. Лин, И. Н. Сафонова, М. И. Старовойтов; Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины». — Гомель : ГГУ, 2009. — 118 с. (у суаўтарстве зь Дзьмітрыем Лінам і Інай Сафонавай).