Міхаіл Сямёнавіч Варанцоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міхаі́л Сямёнавіч Варанцо́ў
(па-расейску: Михаи́л Семёнович Воронцо́в)
19 (30) траўня 1782 — 6 (18) лістапада 1856
Dawe, Mikhail Vorontsov.jpg
Партрэт М. С. Варанцова пэнзлю Джорджа Доу.
Вайсковая галерэя Зімовага Палацу, Дзяржаўны Эрмітаж (Санкт-Пецярбург)
Месца нараджэньня Санкт-Пецярбург
Месца сьмерці Адэса
Прыналежнасьць Сьцяг Расеі Расея
Званьне генэрал-фельдмаршал
Бітвы/войны Пултуск, Фрыдланд, Смаленск, Барадзіно, Дэнэвіц, Дрэздэн, Ляйпцыг Краон
Узнагароды ордэн св. Георгія 4-й кл. № 650 (1804), ордэн св. Георгія 3-й кл. № 228 (1812), ордэн св. Георгія 2-й кл. № 64 (1814).
Міхаіл Сямёнавіч Варанцоў у Вікісховішчы

Міхаі́л Сямёнавіч Варанцо́ў (17821856) — расейскі дзяржаўны дзеяч, граф, а з 1845 г. сьвятлейшы князь, генэрал-фэльдмаршал, генэрал-ад'ютант; ганаровы чалец Пецярбурскай Акадэміі навук (1826); навароскі і бесарабскі генэрал-губэрнатар (18231844 гг.). Спрыяў гаспадарчаму разьвіцьцю краю, разбудове Адэсы і іншых местаў. У 18441854 гг. намесьнік на Каўказе. Сын С. Р. Варанцова.

Першыя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхаіл Варанцоў нарадзіўся 19 (30) траўня 1782 г. у Санкт-Пецярбургу, дзяцінства і маладосьць правёў пры бацьку, Сямёну Раманавічу, у Лёндане, дзе атрымаў выдатную адукацыю. Выхаваны Сямёнам Раманавічам у лібэральным заходнеэўрапейскім духу (вядомае выказваньне С. Р. Варанцова аб падзелах Рэчы Паспалітай, як аб агідных ідэі справядлівасьці і абразьлівых у дачыненьні да грамадзкага меркаваньня Заходняе Эўропы).
У маленстве быў запісаны ў бамбардзір-капралы лейб-гвардыі Праабражэнскага палку, а ў 4 гады ад веку ўзьведзены ў прапаршчыкі. Вярнуўся ў Расею ў 1801 годзе.

Пачатак вайсковай кар’еры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 18031804 удзельнічае ў вайне на Каўказе.

У 1805 удзельнічае ў дэсантнай апэрацыі ў швэдзкай Памэраніі.

У 1806 і 1807 вызначаецца ў бітвах з французамі.

У 18091811 Варанцоў прымае ўдзел у Турэцкіх кампаніях.

Айчынная вайна і замежны паход[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Расейска-французкую вайну 1812 году Варанцоў прымаў удзел у бітве пад Смаленскам і пры Барадзіне, быў паранены. Пасьля аздараўленьня вярнуўся ў войска і ўдзельнічаў у замежным паходзе расейскіх войскаў.

У кампанію 1814 Варанцоў пры месьце Краоне бліскуча вытрымаў бітву супраць самога Напалеона.

З 1815 да 1818 Варанцоў быў камандзірам акупацыйнага корпусу ў Францыі.

Генэрал-губэрнатар Наваросіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па вяртаньні ў Расею Варанцоў камандаваў 3-м пяхотным корпусам, а 7 траўня 1823 прызначаны новароскім генэрал-губэрнатарам і паўнамоцным намесьнікам Бесарабскай вобласьці. Тут праявіліся яго адміністрацыйны і гаспадарчы таленты.

Паўднёвы фасад палацу ў Алупцы.
Елізавета Ксавер’еўна Варанцова, з Браніцкіх

Варанцову абавязаны: Адэса — пашырэньнем гандлёвага значэньньня і павелічэньнем дабрабыту; Крым — разьвіцьцём і ўдасканаленьнем вінаробства, уладкаваньнем выдатнай шашы ўздоўж паўднёвага берагу паўвыспы, разьвіцьцём земляробства і лесагадоўлі. Таксама ім пабудаваны Варанцоўскі палац у Алупцы.

Ім запачаткаваная ў Наваросіі гадоўля тонкарунных авечак.

Пры ім жа ў 1828 атрымала пачатак параходзтва па Чорным моры.

За часоў губэрнатарства графа Варанцова ў Кішынёве, а затым пад ягоным даглядам у Адэсе знаходзіўся ў высылцы (18201824) А. С. Пушкін. З прычыны таго, што ў Пушкіна завязаўся раман з жонкай губэрнатара Елізаветай Ксавер’еўнай, народжанай графіняй Браніцкай (дачкой Францішка Ксавэрыя Браніцкага) граф зрабіўся аб’ектам шматлікіх зьедлівых, хоць далёка не заўсёды справядлівых эпіграмаў Пушкіна: «Сказали раз царю, что наконец…», «Полу-милорд, полу-купец…», «Певец Давид хоть ростом мал…», «Не знаю где, но не у нас…»; Пушкін высьмейвае ў іх ганарлівасьць, сэрвільнасьць (на ягоны погляд) і англаманію губэрнатара.

Каўказкая вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1844 Варанцоў быў прызначаны галоўнакамандуючым войскаў на Каўказе і намесьнікам каўказкім, зь неабмежаванымі паўнамоцтвамі і захаваньнем папярэдніх пасадаў. Пад ягоным кіраўніцтвам былі праведзеныя апэрацыі супраць Шаміля. Далейшыя дзеяньні дазволілі заняць Дагэстан і касьпійскае ўзьбярэжжа (за што Варанцоў і быў уганараваны тытулам сьвятлейшага князя).

Пры гэтым прымаў меры па замірэньні Каўказа. Арганізоўваў будаўніцтва інфраструктуры. Быў прыхільнікам паважлівага стаўленьня да тутэйшых мусульманаў. Лічыў больш выгодным для Расеі абвяшчэньне Шаміля князем Дагэстана.

У 1848 Варанцовым быў заснаваны порт Ейск.

Апошнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку 1853 Варанцоў пакінуў пасаду на Каўказе і вярнуўся ў Адэсу. 26 жніўня 1856 у Дзень Каранацыі Імпэратара Аляксандра II Варанцоў быў узьведзены ў чын Генэрал-Фельдмаршала.

Памёр Варанцоў 6 (18) лістапада 1856 г. у Адэсе. На долгія гады захавалася ў расейскіх войсках на Каўказе прымаўка: «Да Бога высока, да цара далёка, а Варанцоў памёр». Варанцову ўзьведзеныя помнікі ў Тыфлісе і ў Адэсе.

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • М.П.Щербинин. Биография генерал-фельдмаршала Князя Михаила Семеновича Воронцова. СПб., Типография Эдуарда Веймара, 1858.
  • Архив князя Воронцова. Под редакцией П.И.Бартенева. Т. 1-41. СПб., Типография А.И.Мамонтова и компаньонов, 1870.
  • Удовик, В. Воронцов. М., 2004 (Жизнь замечательных людей).
  • Rhinelander, L. H. Viceroy Vorontsov's Administration of the Caucasus // Transcaucasia: Nationalism and Social Change. Essays in the History of Armenia, Azerbaijan, and Georgia. Ed. by R. G. Suny. Ann Arbor (MI), 1983 (2nd rev. ed., 1996), 87-104.
  • Rhinelander, A. L. (1990). Prince Michael Vorontsov: Viceroy to the Tsar. Montreal: McGill-Queen's University Press. ISBN 0-7735-0747-7
  • Robbins, Richard G. "Review: Prince Michael Vorontsov: Viceroy to the Tsar". The American Historical Review, Vol. 96, No. 4(Oct., 1991), P. 1243–1244. http://www.jstor.org/stable/2165141

Вонкавыя спасылы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Міхаіл Сямёнавіч Варанцоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў