Міхаіл Якімовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Якімовіч.
Міхаіл Якімовіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 студзеня 1967 (57 гадоў)
Слуцак, БССР
Рост 187 см
Вага 93 кг
Пазыцыя левы паўсярэдні
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1984—1992
1992—1999
1999—2004
СКА Менск
Тэка Кантабрыя
Портлянд Сан Антоніё


Нацыянальная зборная
1987—1991
1992
1992—1995
Мужчынская зборная СССР па гандболе СССР
Аб’яднаная зборная
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе Беларусь
117 (?)
7 (29)
41 (231)[1]

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
6 лютага 2015.

Спартовыя ўзнагароды
Алімпійскія гульні
Золата Барсэлёна-1992 Аб’яднаная зборная
Чэмпіянаты сьвету
Срэбра Чэхаславаччына-1990 Зборная СССР

Міхаі́л Іва́навіч Якімо́віч (нар. 13 студзеня 1967 году[2], Слуцак, БССР, СССР) — беларускі гандбаліст, алімпійскі чэмпіён 1992 року ў складзе Аб’яднанай каманды СНД, чэмпіён сьвету 1990 року ў складзе зборнай СССР.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Беларускі інстытут фізычнай культуры[3].

За савецкім часам Міхаіл Якімовіч выступаў за менскі СКА. З 1992 гуляў у Гішпаніі за клюбы «Тэка Кантабрыя» і «Портлянд» Сан Антоніё. З усімі трыма клюбамі ён выйграваў Лігу чэмпіёнаў, што акрамя яго дагэтуль паўтарылі яшчэ толькі два гульцы: Матэа Гаральда ды Хасэ Хавіер Амбрадас (абодва — Гішпанія).

На Чэмпіянаце сьвету 1990 року ў Чэхаславаччыне Міхаіл Якімовіч стаў чэмпіёнам сьвету ў складзе зборнай СССР, а праз два гады стаў алімпійскім чэмпіёнам у складзе Аб’яднанай зборнай. Пасьля развалу СССР выступаў за беларускую зборную, зь якой мэдалёў не здабываў, аднак вызначаўся ў пэрсанальных катэгорыях, стаўшыся трэцім бамбардырам на Чэмпіянаце сьвету 1995 року[4].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мужская национальная команда (рас.). Беларуская фэдэрацыя гандболу (3 студзеня 2014). Праверана 6 лютага 2015 г.
  2. ^ ЯКИМОВИЧ Михаил Иванович (гандбол) (анг.) Чемпионы Олимпийских игр. Нацыянальны алімпійскі камітэтПраверана 6 лютага 2015 г.
  3. ^ Якимович, Михаил Иванович (рас.) Большая биографическая энциклопедия. ЯндексПраверана 6 лютага 2015 г.
  4. ^ Base d’informazión esportiva

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]