Мішкальц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мішкальц
Miskolc
Мішкальц
HUN Miskolc COA.jpg
Герб Мішкальцу
Мэд'е: Баршод-Абауй-Зэмплен
Мэр: Шандар Калі
Плошча: 84,15 км²
Вышыня: 130 м н. у. м.
Насельніцтва: 170 234 (2009)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+1
Тэлефонны код: (+36)46
Паштовы індэкс: 3500
Геаграфічныя каардынаты: 48°06′20″ пн. ш. 20°47′00″ у. д. / 48.10556° пн. ш. 20.783333° у. д. / 48.10556; 20.783333Каардынаты: 48°06′20″ пн. ш. 20°47′00″ у. д. / 48.10556° пн. ш. 20.783333° у. д. / 48.10556; 20.783333
Мішкальц на мапе Вугоршчыны
Мішкальц
Мішкальц
Мішкальц
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.miskolc.hu

Мішкальц (па-вугорску: Miskolc) — горад на паўночным усходзе Вугоршчыны. Адміністрацыйны цэнтар мэд'е Баршод-Абауй-Зэмплен. Насельніцтва — 170 234 чалавекі (2009), Мішкальц — трэці па велічыні горад Вугоршчыны. Мішкальц разьмешчаны на рацэ Шаё ля падножжа горнага масіву Бюк. Вядомы ў першую чаргу як важны прамысловы цэнтар.

Зьмест

Назва [рэдагаваць]

Места згадваецца ў 1291 г. як Miskoch, у 1293 г. Myscolch, сучасны вугорскі Miskolc. Паходжаньне назвы ад асабістага імя Міхай (Mihaly), якое мела ў сярэднія вякі формы Misck, Misca.

Гісторыя [рэдагаваць]

У часы сярэднявечча Мішкальц, які знаходзіўся пад надзейнай аховаю ўмацаванага замку Дзіашд’ёр, быў заможным і квітнеючым месцам. У 1544 г. замак спалілі туркі, а ў час паўстаньня Ракацы ў 1706 г. — войскі Габсбургаў. У XIX ст. дзякуючы радовішчам жалезнай руды ў гарах Бюк Мішкальц стаў прамысловым цэнтрам.

Геаграфія й транспарт [рэдагаваць]

Места разьмешчана на рацэ Сінва ў 175 кілямэтрах да паўночнага ўсходу ад Будапэшта. Мішкальц злучаны з Будапэштам аўтатрасай і чыгуначнай магістральлю. Звычайныя чыгуначныя цягнікі пакрываюць адлегласьць паміж месцамі ў сярэднім за 2-2,5 гадзіны; хуткасныя экспрэсы за 1 гадзіў 40 мінут. Чыгункі вядуць зь места таксама ў бок славацкага Кошыцэ й Ньірэдзхазы, аўтамабільныя дарогі — на Кошыцэ й Дэбрэцэн.

Гарадзкі транспарт прадстаўлены 45 аўтобуснымі лініямі й двума трамвайнымі.

Побач з горадам ёсьць невялікі аэрапорт, аднак для перавозкі пасажыраў ён не выкарыстоўваецца.

Славутасьці [рэдагаваць]

  • Нацыянальны тэатар. Знаходзіцца на вуліцы Сэчаньі (Széchenyi utca). Быў збудаваны наноў у 1843 г. пасьля таго, як згарэў стары будынак у стылі барока.
  • Дом камітэта. Дом быў збудаваны на пляцы Варашхаза (Városház tér) у 1727 г. у стылі раньняга барока, але ў 1809-1836 гг. набыў рысы клясыцызму.
  • Музэй Ота Германа. Музэй выбітнага прыродазнаўцы знаходзіцца ў прыгожым барочным будынку на пляцы Сабатшаг (Szabadság tér).
  • Рэфармацкая царква. Знаходзіцца на гары Аваш (Avas), гатычны храм XIII ст.
  • Тэрмальныя купальні Мішкальц-Тапольца. Адкрыцьцю ў 1959 годзе пячорнай купальні папярэднічала доўгая падрыхтоўчая праца. Гэты ўнікальны для Эўропы прыродны басэйн зь цёплай тэрмальнай вадой, чыстым паветрам і прыемным кліматам пячоры. Гэта тэрмальная вада не такая шчыльная, як асобныя лячэбныя воды й таму ў ёй можна купацца, не абмяжоўваючы сябе ў часе.

Можна выпрабаваць усе дзейсныя ў пячоры водныя эфэкты: - галерэі, натуральныя ходні, залы з джакузі й падводнымі бруямі; - «Шаравая зала» зь вясёлымі неспадзеўкамі; - плаваньне па «падземнай рацэ». У купальнях заўсёды – вясна, незалежна ад вулічнай сьпякоты ці лютага марозу.

  • Замак Дзіашд’ёр. Гісторыя замка пачынаецца з глыбокай старажытнасьці (IX-X ст.ст.). В XIV-XV стст. гэта было любімае месца знаходжаньня вугорскіх каралёў. У 1678 г. замак падарвалі Габсбургі. Галоўны будынак і некаторыя іншыя збудаваньні паступова аднаўляюцца.

Насельніцтва [рэдагаваць]

Адукацыя [рэдагаваць]

Цікавыя факты [рэдагаваць]

Галерэя [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Мішкальцсховішча мультымэдыйных матэрыялаў