Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
| Нацыянальная акадэмія навук Беларусі | |
![]() |
|
| Абрэвіятура | НАНБ |
|---|---|
| Папярэднік | Інстытут беларускай культуры |
| Дата ўтварэньня | 1 студзеня 1929 (84 гады таму) |
| Тып | навуковая |
| Юрыдычны статус | урадавая ўстанова |
| Штабкватэра | Менск, пр. Незалежнасьці, д. 66 |
| Дзейнічае ў рэгіёнах | Гомель, Горадня, Віцебск |
| Старшыня | Анатоль Русецкі |
| Намесьнікі старшыні | Уладзімер Гусакоў, Аляксандар Сукала, Сяргей Чыжык |
| Кіраўнік апарата | Пётар Віцязь |
| Галоўны вучоны сакратар | Сяргей Кілін[1] |
| Кіроўны орган | Агульны сход |
| Зьвязаныя кампаніі | «Аптрон», Маладэчанскі завод парашковай мэталюргіі, Талочынскі кансэрвавы завод |
| Бюджэт | 312 мільярдаў рублёў [2] (2010 год; 104 мільёны $[3]) |
| Колькасьць супрацоўнікаў | больш за 16 тысячаў (2012)[4] |
| Сайт | nasb.gov.by |
| Колішняя назва | Беларуская акадэмія навук (да 1936 г.), Акадэмія навук БССР (да 1991 г.), Акадэмія навук Беларусі (да 1997 г.) |
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (НАН Беларусі, НАНБ) — вышэйшая дзяржаўная навуковая арганізацыя Беларусі, ажыцьцяўляе арганізацыю, правядзеньне і каардынацыю фундамэнтальных і прыкладных навуковых дасьледаваньняў і распрацовак па розных кірунках натуральных, тэхнічных, гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў.
НАН Беларусі была створаная 1 студзеня 1929 году як Беларуская акадэмія навук. Па стане на кастрычнік 2012 году ў Акадэміі навук Беларусі працавала больш за 16 тысяч дасьледнікаў, тэхнікаў, дапаможнага і абслуговага пэрсанала. Сярод іх больш за 2500 дактароў і кандыдатаў навук.
Зьмест |
Галоўны будынак [рэдагаваць]
Будынак Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Менску — помнік архітэктуры міжваеннага пэрыяду аўтарства Георгія Лаўрова і Ёсіфа Лянгбарда.
У 1935 годзе Лянгбарду даручаюць дапрацаваць распрацаваны Лаўровым праект Акадэміі навук. Да гэтага часу ўжо былі пачатыя працы па будаўніцтве двух асобных будынкаў галоўнага корпусу. Апошнія Лянгбард злучыў агульным вэстыбюлем і вонкавай падвоенай калянадаю. Будаўніцтва было скончанае ў 1939 годзе. У будынку зьмясьціўся Прэзыдыюм і архіў Акадэміі навук, інстытуты эканомікі, гісторыі, літаратуры і мовы.
У часе нямецкай акупацыі ў гмаху была разьмешчаная буйная вайсковая частка вэрмахту. З навуковага абсталяваньня і бібліятэкі нічога не было эвакуяванае і было зьнішчанае.
Зь вяртаньнем у Менск савецкай улады пачалося аднаўленьне збудаваньня, якое скончылася ў 1949 годзе.
Гісторыя [рэдагаваць]
30 студзеня 1922 году ў Менску на базе Навукова-тэрміналягічнай камісіі Наркамасьветы БССР быў заснаваны Інстытут беларускай культуры на чале са Сьцяпанам Некрашэвічам. У 1928 Інстытут быў ператвораны ў Беларускую акадэмію навук, якая пачала працу 1 студзеня 1929 году. Колькасьць супрацоўнікаў складала каля 400 чалавек. З-за рэпрэсый акадэмія згубіла шмат сваіх супрацоўнікаў. З 139 асьпірантаў, якія былі ў 1934, засталося толькі шасьць чалавек. У 2002 годзе Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь уключаная у склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, утварыўшы адзьдзяленьне аграрных навук[5].
Паўнамоцтвы [рэдагаваць]
Паводле Статуту акадэмія мае права на:
- ухваленьне пастановаў аб навуцы Агульным сходам і Прэзыдыюмам;
- атрыманьне адказу на зварот у ведамствы ўраду ды ўстановы;
- прыцягненьне да супрацы адмыслоўцаў з установаў Беларусі й замежжа;
- накіраваньне прадстаўнікоў на пасяджэньні нарадаў урадавых ведамстваў;
- запыт і атрыманьне ад навуковых установаў зьвестак аб выніках дасьледаваньняў і распрацовак;
- уступ у міжнародныя арганізацыі ды заключэньне дамоваў з замежнымі навуковымі ўстановамі;
- адкрыцьцё пры падпарадкаваных установах асьпірантураў ды дактарантураў і стварэньне радаў па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысэртацыяў;
- прысуджэньне ўзнагародаў за навуковыя дасягненьні ды стыпэндыяў асьпірантам;
- хадайніцтва аб наданьні дзяржаўных узнагародаў супрацоўнікам, якія маюць найбольшыя навуковыя дасягненьні ды распрацоўкі і падрыхтавалі найбольш навукоўцаў;
- стварэньне навуковых часопісаў, газэтаў ды электронных СМІ.
- абмен друкаванымі выданьнямі з навуковымі ўстановамі, унівэрсытэтамі, бібліятэкамі, музэямі ды міжнароднымі арганізацыямі;
- захоўваньне ва ўласных архівах рукапісаў навукоўцаў, пісьменьнікаў ды мастакоў, прадметаў даўніны навуковых установаў;
- гандаль распрацоўкамі[6].
Установы [рэдагаваць]
- Агульны сход. Складаецца з старшыні, сяброў Прэзыдыюма, акадэмікаў, сяброў-карэспандэнтаў, кіраўнікоў навуковых установаў, прадстаўнікоў ведамстваў ды ўнівэрсытэтаў. Склікаецца Прэзыдыюмам двойчы на год. Ухваляе пастановы для выкананьня Прэзыдыюмам, Бюро і навуковымі ўстановамі.
- Прэзыдыюм. Склад вызначаецца прэзыдэнтам Беларусі. Зацьвярджае правядзеньне навуковых дасьледаваньняў.
- Бюро. У яго склад уваходзяць старшыня, яго намесьнікі ды галоўны навуковы сакратар акадэміі. Ухваляе гадавы разьлік выдаткаў ды наглядае за яго выкананьнем.
Акадэмія мае 7 аддзяленьняў: 1) фізыкі, матэматыкі і інфарматыкі; 2) фізыка-тэхнічных навук; 3) хіміі ды навук аб Зямлі; 4) біялягічных навук; 5) мэдыцынскіх навук; 6) гуманітарных навук і мастацтваў; 7) аграрных навук.
Падпарадкаваныя ўстановы:
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Нацыянальная акадэмія навук Беларусі :: Афіцыйны вэб-сайт :: Кантакты
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 30 красавіка 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 30 красавіка 2011 г.
- ^ А. Успенскі. Трансфер технологий в Республике Беларусь: состояние, проблемы и перспективы Даклад на Міжнародным семінары «Трансфер інавацыйных техналёгій» (23-24 красавіка 2012 г., Баку)
- ^ Аддзяленне аграрных навук Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Апошняе абнаўленне: 22.1.2012
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2003 г. № 56(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (28 сьнежня 2009). Праверана 12 траўня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
