Наваградзкае ваяводзтва (1921—1939)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Наваградзкае ваяводзтва
(Województwo nowogródzkie)
POL województwo nowogródzkie II RP COA.svg
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна ІІ Рэч Паспалітая
Статус ваяводзтва
Уваходзіць у ІІ Рэч Паспалітая
Адміністрацыйны цэнтар Наваградак
Улучае 10 паветаў (1922), 8 паветаў (1929)
Дата ўтварэньня 4 лютага 1921
Насельніцтва (1931) 1057,2 тыс.
Шчыльнасьць 46 жых./км² чал./км²
Плошча 22 966 км² (1931) км² (6%)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт

 324 м м
Месцазнаходжаньне Наваградзкага ваяводзтва
Наваградзкае ваяводзтва на мапе
Мапа Наваградзкага ваяводзтва
Наваградзкае ваяводзтва, мапа

Нава́градзкае ваяво́дзтва (па-польску: Województwo Nowogródzkie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы з цэнтрам у Наваградку. Буйныя гарады: Баранавічы, Ліда, Нясьвіж, Стоўбцы. Утворана паводле закона (палажэньня) ад 4 лютага 1921 году.[1]

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наваградзкае ваяводзтва займала тэрыторыю плошчаю 22 966 км², што складала 6% тэрыторыі ІІ Рэчы Паспалітай.[2][3] На ўсходзе межавала з СССР, на поўдні з Палескім ваяводзтвам, з захаду і поўначы — зь Беластоцкім і Віленскім.

Тапаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наваградзкае ваяводзтва ляжала на плоскасьці, найвышэйшы пункт якой узносіўся на вышыню 324 мэтраў над узроўнем мора і знаходзіўся гэты пункт у Наваградку. На захад і на поўдзень рэльеф зьніжаўся і пераважалі абшары, якія ляжалі на вышыні 150—200 м.[4]

Водная сыстэма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наваградзкае ваяводзтва ляжала ў парэччы ракі Нёман, якая падзяляла ваяводзтва натуральным чынам на дзьве частцы. Нёман праходзіў праз паветы Стаўпецкі, Наваградзкі, Лідзкі і Шчучынскі па даўжыні 286 км.[5]

Да найважнейшых рэк акрамя Нёману належаць Сула (даўжыня 72 км), Бярэзіна (192 км), Гаўя (65 км), Дзітва (95 км), Лебяда (57 км), Маўчадка (86 км), Вуша (83 км), Сэрвач (68 км) і найвялікшай пасьля Нёману рака Шчара (330 км). Цалкам, даўжыня рачной сеці ваяводзтва даходзіла да 4066 км.[3]

Вялікіх азёраў не было. Найважнейшымі былі Сьвіцязь, Калдычэўскае возера, Кромаль, Дамачэўскае возера, Пеласы і Маторы. Іх паверхня вагалася ў граніцах 93—170 га.

21% абшараў Наваградзкага ваяводзтва займалі дрыгвы. Цалкам паверхня багнаў і балот, якія ляжалі ў басэйнах рэк складала 588.600 га. Найбольш іх было ў Стаўпецкім павеце, потым у Валожынскім, слонімскім і Баранавіцкім. Найменш у наваградзкім і Шчучынскім. Знаходзячыся ў паўднёвай частцы ваяводзтва, значныя дрыгвяныя комплексы былі працягам Палескіх балот. Працягваліся яны да шашы Берасьце — Слуцак і далей на поўдзень.

Лясы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя Наваградзкага ваяводзтва была досыць густа залесенай. Агульная плошча лясоў у 1931 дасягала 517.000 га (24,3% паверхні).[6] Найбуйнейшыя лясныя абшары знаходзіліся ў павеце Валожынскім, Слонімскім і Баранавіцкім. Валожынскі павет і ўсходняя частка Стаўпецкага павету займаў буйны лясны комплекс, які складаўся зь лясоў Бакшанцкіх, Вішнеўскіх, Любчанскія і Налібоцкай Пушчы з паверхняй каля 100.000 га. Другім па памеры лясным абшарам была пакладзеная па левым берагу Нёмана пры вусьці Шчары ў Слонімскім павеце і часткова Наваградзкім Ліпічанская пушча, называемая таксама Занёманскай. У Баранавіцкім павеце былі значныя лясныя скапленьні ў прырэччы Шчары.

На поўнач ад Нёману, лясы выступалі радзей. Найменей іх было ў паветах Лідзкім, Наваградзкім і Нясьвіскім. Гэтыя паветы прадстаўлялі сабой слаба залесены пас, які апаясваў Наваградзкае ваяводзтва з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. У Шчучынскім павеце лясныя абшары ляжалі на паўднёва-ўсходнім яго канцы, і адносіліся да Гарадзенскай пушчы.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наваградзкае ваяводзтва да далучэньня Сярэдняй Літвы да Польшчы (уключала тэрыторыі, якія пазьней утварылі зь Сярэдняй Літвой Віленскую Зямлю, пераўтвораную потым у Віленскае ваяводзтва).
Павет Плошча км² Жыхароў Павятовае места Жыхароў
Наваградзкае ваяводзтва
Баранавіцкі 3298 161.100 Coat of Arms of Baranavičy, Belarus.png Баранавічы 22.893
Дунілавіцкага (да 1922) ¹ 3687 112.717 Coats of arms of None.svg Дунілавічы 1.386
Дзісьненскі (да 1922) 5156 170.342 Coat of Arms of Hłybokaje, Belarus.png Дзісна 4.514
Лідзкі ³ 4258 183.500 Coat of Arms of Lida, Belarus, 1845.png Ліда 19.490
Нясьвіскі 1968 114.500 Coat of Arms of Niasviž, Belarus.png Нясьвіж 7.357
Наваградзкі 2930 149.500 Coat of Arms of Navahrudak, Belarus.png Наваградак 9.567
Слонімскі 3069 126.500 Coat of Arms of Słonim, Belarus.png Слонім 16.284
Стаўпецкі 2371 99.400 Coat of Arms of Stoŭbcy, Belarus.png Стоўпцы 6.569
Шчучынскі (пасьля 1929) ³ 2273 107.200 Coat of Arms of Ščučyn, Belarus.png Шчучын (1921) 1.539
Вялейскага (да 1922) 4 3421 103.914 Coat of Arms of Vilejka, Belarus.png Вялейка 3.417
Валожынскі 2799 115.500 Coat of Arms of Vałožyn, Belarus.png Валожын 6.269
¹ У 1922 у Віленскае ваяводзтва перададзеныя Вялейскі, Дзісьненскі й Дунілавіцкі паветы.
³ 21 траўня 1929 утвораны восьмы, Шчучынскі павет).

Акрамя таго, ваяводзтва налічвала 89 вясковых гмінаў.

Насельніцтва і эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва. Нацыянальныя адносіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1931 у Наваградзкім ваяводзтве жылі 1057,2 тыс. асобаў, зь якіх у местах было каля 102,3 тыс.[2] У параўнаньні зь іншымі тэрыторыямі ІІ Рэчы Паспалітай, гэта быў рэгіён ня толькі слаба заселены але і вельмі неўрбанізаваны.

Прадваеннае Наваградзкае ваяводзтва ня мела нацыянальнага адзінства. Адвечна тутай жылі палякі, беларусы, габрэі, летувісы, татары і расейцы. Дамінавалі аднак, першыя тры групы. На падставе статыстычных дадзеных цяжка высьветліць, хто быў палякам, а хто беларусам. У часе правядзеньня ІІ Усеагульнага сьпісу люднасьці ў 1931, апытаваным асобам ставілася пытаньне не аб нацыянальнае прыналежнасьці, а толькі аб мове і вызнаньні. Люднасьць ваяводзтва паводле мовы і вызнаньня:

Насельніцтва ваяводзтва паводле мовы і вызнаньня[7]
Родная мова Вызнаньне
Польская — 553.859 асобаў Рыма-каталікі — 424.549 асобаў
Беларуская — 413.466 асобаў Праваслаўныя — 542.333 асобаў
Ідыш і габрэйская — 76.025 асобаў «Майсеева вера» — 82.872 асобаў

Статыстычныя дадзеныя гавораць, што католікі не заўсёды карысталіся польскай мовай, падобна як і ня ўсе праваслаўныя ўжывалі беларускую мову. Пэўна, аднак, што пераважная большасьць палякаў былі каталікамі, а большасьць беларусаў вызнавала праваслаўе.[8]

У местах ваяводзтва дамінавалі палякі і габрэі, на вёсцы ў большасьці раёнаў пераважалі беларусы. У паветах лідзкім, шчучынскім і валожынскім большасьць займала польскае насельніцтва, значны адсотак палякаў жыў у стоўпцаўскім, у астатніх паветах пераважалі беларусы.[8]

Нацыянальная сьвядомасьць сярод мясцовых беларусаў была слаба разьвіта. Пад уплывам аґітацыі беларускіх дзейцаў і камуністычнай прапаґанды, палітычнае ўсьведамленьне беларусаў паступова ўзрастала.

Нацыянальная палітыка польскіх улад станавіла перашкоды на шляху кар’ернага ўзросту беларусаў. Сьведчаць аб тым дадзеныя ІІ сьпісу насельніцтва 1931. Сярод 19.115 працаўнікоў публічнае службы, касьцёла, арґанізацыяў і грамадзкіх інстытутаў католікаў было 13.389, праваслаўных — 3050 асобаў, вызаньня майсеева — 1481.[9] Таксама, калі ня горш выглядала сытуацыя ў адміністрацыы, судзе, самакіраваньні, асьвеце, культуры і мэдыцыне. Палякі мелі значна больш вялікія шансы для кар’ернага росту.[10]

Нягледзячы на тое, што беларусы мелі меншыя мажлівасьці для разьвіцьця сваёй асьветы і культуры, не заслугоўвае даверу сьцьвярджэньне, што ўсе беларусы былі праціўнікамі Польшчы. Значная іх частка мела пачуцьцё сувязі з Польшчай. Сьведчыць аб тым удзел беларусаў у адзінках абароны граніцы і польскай кансьпірацыі і аддзелах партызанскіх ЗВЗ-АК на Наваградчыне.[10]

Большасьць габрэяў жылі ў местах і мястэчках, працавалі ў гандлі, прамысловасьці і камунікацыі. Яны ўяўлялі сабою закрытую і практычна незасымілюючуюся групу. Спрыяла таму традыцыйны ўклад жыцьця, культурная і рэлігійная асобнасьць. Пераважная большасьць габрэяў жылі бедна і таму былі вельмі падатнымі на бальшавіцкую прапаґанду, якая праводзілася праз каморкі КПЗБ.

Хаця непрыязьнь беларусаў і габрэяў да палякаў і польскага гаспадарства была зьявай досыць распаўсюджанай, у міжваеным часе выпадкаў канфліктаў на этнічнай глебе ня было. Гэтая ўзаемная непрыязьнь узрастала галоўным чынам, на эканамічнай глебе, а не нацыянальнай.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1939 на тэрыторыі Наваградчыны было 23 прадшколы, 1323 пачатковыя школы, 12 ґімназій, 9 ліцеяў і настаўніцкіх сэмінарыяў, 13 школаў завадовых (прафэсыйных), 10 сельскагаспадарчых, 5 завадова-дакшталтуючых (тэхнікумаў).[11][12] Зь 202.100 дзецяў у школьным узросьце наведвалі школы 164.500 (81,4%). Аднак, у 1938, на тэрыторыі Наваградчыны не стала аніводнай школы зь беларускай мовай навучаньня.

Камунікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камунікацыйная сець у Наваградзкім ваяводзтве была слаба разьвітая. Яго тыэрыторыю абыймоўвалі чатыры чыгуначныя лініі: БерасьцеБаранавічыСтоўпцы, ВільняБаранавічыЛунінец, БеластокБаранавічы, СедльцэЛідаЗахацьце. Даўжыня ўсёй чыгункі дасягала 584 км, зь іх 56% прыпадала на лідзкі і баранавіцкі паветы.

Вузкакалейныя лініі ваяводзтва мелі даўжыню 148 км і выконвалі ролё лёкальнае камунікацыі.

Даўжыня звычайных дарог у Наваградзкім ваяводзтве дасягала 14.338 км зь іх асфальтаванымі і брукаванымі былі толькі 2.214 км. І без таго цяжкія камунікацыйныя ўмовы пагаршаліся ападкамі асабліва, ўвясну, увосень і зімою, калі выпадала дужа сьнегу.[13]

Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наваградзкае ваяводзтва было аґрарным рэґіёнам. Складанае становішча ў эканоміцы мела непасрэдны ўплыў і на нацыянальныя адносіны.

На настроі беларусаў уплывала перанаселенасьць вёскі і выкліканы гэтым брак зямлі. У 1931 на тэрыторыі ваяводзтва было 164.256 гаспадарак, зь іх аж 143.767 мелі зямлі менш за 15 га. У 81.853 гаспадарак зямлі было менш за 5 га і працавала на іх каля 378.959 асобаў (ува ўзросьце ад 16 да 60 год), ад 5 да 10 га лічыліся 46.677 гаспадарак (265.916 асобаў), гаспадарак ад 10 да 15 га было 12.237 (69.777 асобаў), ад 15 да 50 га 7.946 гаспадарак (45.706 асобаў). Маёнткаў вышэй за 50 га было 938 (3.572 асобы).[8][14]

Перанаселенасьць вёскі і «зямельны голад» датычыўся адначасова і палякаў і беларусаў. Хаця пераважна ўладарамі дужых (звыш 50 га) і сярэдніх маёнткаў былі палякі, зь якіх шмат належыла вайсковым асаднікам (на 1 студзеня 1925 іх лічба на Наваградчыне была каля 1921 асобы).[8]

Перанаселенасьць, прымітыўная сыстэма кіраваньня рольніцтвам (дамінавала трохпольле), малаўраджайная глеба, недастатковая мэханізацыя вёскі — усё гэта спрыяла таму, што большасьць гаспадарак Наваградзкага ваяводзтва былі натуральнымі і самадастатковымі, слаба зьвязанымі з рынкам.[15]

Ваяводы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. чэрвень — 17 кастрычніка 1921 Чэслаў Крупскі, в.а.
  2. 17 кастрычніка 1921 — 29 жніўня 1924 Уладыслаў Рачкевіч (18851947)
  3. 29 жніўня 1924 — 24 жніўня 1926 Марыян Юзаф Жагота-Янушайціс (18891973)
  4. 24 верасьня 1926 — 20 чэрвеня 1931 Зыгмунт Бачковіч (18871955)
  5. 1 ліпеня 1931 — 8 верасьня 1932 Вацлаў Костак-Бярнацкі (18871957)
  6. 8 верасьня 1932 — 2 сьнежня 1935 Стэфан Сьвідэрскі (18951978), в.а. да 1933
  7. 17 сьнежня 1935 — 17 верасьня 1939 Адам Людвік Корвін-Сакалоўскі (18961979)

Ліквідацыя Наваградзкага ваяводзтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля нападу СССР на Польшчу 17 верасьня 1939 году і прыйсьця Чырвонае Арміі, на некаторы час наступіла анархія. Гэты пэрыяд быў скарыстаны крымінальнымі і скамунізаванымі элемэнтамі, каторыя правялі бандыцка-рабункавыя акцыі супраць асаднікаў, заможных сялянаў, паліцэйскіх, афіцэраў Войска Польскага. Здаралася, што даходзіла да забойстваў. Толькі на тэрыторыі наваградзкага павету ахвярамі падобных акцый сталі прынамсі 25 асобаў.[16][17]

Разбурэньні працягваліся, пакуль сытуацыя не была апанавана і ўзята пад кантроль новай адміністрацыяй і НКВД. На тэрыторыі Наваградзкага ваяводзтва была ўсталявана савецкая ўлада, а на месцы ваяводзтва створана Баранавіцкая вобласьць, якая была нязначна большай за прадваеннае Наваградзкае ваяводзтва.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999.
  2. ^ а б Mały rocznik statystyczny 1939. — Warszawa: nakł. Gł. Urzędu Statyst., 1939. S. 13
  3. ^ а б Baradyn Zygmud. Niemen — rzeka niezgody / Red. — Warszawa : Rytm., 1999. S. 11
  4. ^ Mały rocznik statystyczny 1939. — Warszawa: nakł. Gł. Urzędu Statyst., 1939. S. 11
  5. ^ S. Odlanicki-Poczobutt, Województwo Nowogródzkie, Wilno 1936, s. 4
  6. ^ Mały rocznik statystyczny 1939. — Warszawa: nakł. Gł. Urzędu Statyst., 1939. S. 72
  7. ^ Główny Urzęd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. Statystyka Polski. Seria C. z. 71. Drugi powszechny spis ludności z dn. 9 XII 1931. Mieszkania i gospodarstwa domowe, lidność, stosunki zawodowe. Województwo Nowogródzkie. Warszawa, 1938, s. 19
  8. ^ а б в г Baradyn Zygmud. Niemen — rzeka niezgody / Red. — Warszawa : Rytm., 1999. S. 14
  9. ^ Główny Urzęd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. Statystyka Polski. Seria C. z. 71. Drugi powszechny spis ludności z dn. 9 XII 1931. Mieszkania i gospodarstwa domowe, lidność, stosunki zawodowe. Województwo Nowogródzkie. Warszawa, 1938, s. 231
  10. ^ а б Baradyn Zygmud. Niemen — rzeka niezgody / Red. — Warszawa : Rytm., 1999. S. 16
  11. ^ Mały rocznik statystyczny 1939. — Warszawa: nakł. Gł. Urzędu Statyst., 1939. S. 318
  12. ^ Baradyn Zygmud. Niemen — rzeka niezgody / Red. — Warszawa : Rytm., 1999. S. 15
  13. ^ Baradyn Zygmud. Niemen — rzeka niezgody / Red. — Warszawa : Rytm., 1999. S. 13
  14. ^ Główny Urzęd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. Statystyka Polski. Seria C. z. 71. Drugi powszechny spis ludności z dn. 9 XII 1931. Mieszkania i gospodarstwa domowe, lidność, stosunki zawodowe. Województwo Nowogródzkie. Warszawa, 1938, s. 60
  15. ^ Baradyn Zygmud. Niemen — rzeka niezgody / Red. — Warszawa : Rytm., 1999. S. 14—15
  16. ^ Baradyn Zygmud. Niemen — rzeka niezgody / Red. — Warszawa : Rytm., 1999. S. 17
  17. ^ M. Werzbicki. Niektórze aspekty stosunków polsko-białoruskich w czasie pierwszych miesięcy okupacji sowieckiej (1939—1940), w : Spoleczeństwo białoruskie, litewskie i polskie… S. 240

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]