Наваградзкі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Славутасьць
Наваградзкі замак
Рэшткі замка
Рэшткі замка
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Каардынаты 53°36′5″ пн. ш. 25°49′39″ у. д. / 53.60139° пн. ш. 25.8275° у. д. / 53.60139; 25.8275Каардынаты: 53°36′5″ пн. ш. 25°49′39″ у. д. / 53.60139° пн. ш. 25.8275° у. д. / 53.60139; 25.8275
Архітэктурны стыль Готыка
Дата заснаваньня Сярэдзіна XIII ст.
Будаўніцтва Сярэдзіна XIII ст.—пачатак XVI ст.
Дата скасаваньня 1660
Вядомыя насельнікі Міндоўг
Статус Ахоўваецца дзяржавай
Стан Руіны
Наваградзкі замак на мапе Беларусі
Наваградзкі замак
Наваградзкі замак
Наваградзкі замак
Commons-logo.svg Наваградзкі замак на Вікісховішчы

Нава́градзкі за́мак — унікальны помнік абарончага дойлідзтва эпохі сярэднявечча, старажытны цэнтар Наваградку, рэзыдэнцыя заходнерускіх князёў і князёў Вялікага княства Літоўскага. Існаваў у 1117 стагодзьдзях. Захаваліся падмурак і рэшткі сьценаў.

Узьнікненьне замка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Руіны вежы Шчытоўкі

Першыя збудаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З пачатку XI стагодзьдзя да сярэдзіны XIII стагодзьдзя на валах старажытнага Наваградку стаялі драўляныя сьцены рознай канструкцыі. У другой палове XIII стагодзьдзя былі ўзьведзеныя моцныя дубовыя зрубы. У той жа час была пабудаваная зь вялікіх склюдаваных камянёў, складзеных на вапне, першая вежа-данжон. Вежа мела чатырохкутную форму і стаяла з паўночнага боку замка, замыкаючы кола землянога вала. Цяперака яна знаходзіцца ў зямлі на глыбыні 7,5 мэтраў, а на ёй, як на моцным фундамэнце, стаіць мураваная вежа Шчытоўка.

Гэтая вежа сыграла вялікую ролю ў абароне замка. У 1274 годзе галіцка-валынскія і татарскія войскі безвынікова штурмавалі Наваградак. Шматлікія спробы аддзелаў крыжакоў захапіць замак (у 1314 годзе на чале з магістрам Гайнрыхам фон Плёцке, у 1391 годзе на чале з магістрам Конрадам фон Валенродам і ў 1394 годзе на чале з магістрам Конрадам фон Юнгінгенам і маршалам Вэрнэрам Тэтынгерам) таксама ня мелі посьпеху.

Вежа Шчытоўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку гэтых нападаў верхнія ярусы вежы былі моцна пашкоджаныя і ў канцы 14 стагодзьдзя вежа была адбудаваная, але ўжо з цэглы. Яна вырасла на рэштках старой вежы і таксама мела форму квадрата. Яна атрымала назву Шчытоўка (Шчытавая, Цэнтральная), што кажа само за сябе — гэта быў надзейны шчыт сярэднявечнага горада. Новая вежа была пяціпавярховай, зь перакрыцьцямі на бэльках. Агульная яе вышыня дасягала 25 мэтраў. Таўшчыня яе сьценаў была каля трох мэтраў. Іх праразалі байніцы, а ўнізе — праёмы замкавай брамы. Брама наглуха зачынялася знутры вежы і ў час асады ператваралася ў самастойны апорны пункт. У паўднёвай сьцяне Шчытоўкі ішла ўгору мураваная лесьвіца, якой карысталіся воіны падчас нападаў. Магчыма, ўнутры вежы, паміж паверхамі, меліся і драўляныя лесьвіцы для штодзённага карыстаньня, бо асобныя паверхі выкарыстоўваліся пад жыльлё.

Узьвядзеньне ўмацаваньняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наваградзкі замак. Рэканструкцыя Віктара Сташчанюка

Першы этап[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Відаць, да канца 14 стагодзьдзя Шчытоўка была адзіным мураваным умацаваньнем замка. Але напрыканцы 14 — пачатку 15 стагодзьдзя ў Наваградзкім замку распачалося ўзьвядзеньне замкавых муроў, якое праходзіла ў некалькі этапаў. Спачатку былі пабудаваныя тры мураваныя вежы і сьцены паміж імі. Справа ад Шчытоўкі паўстала высокая прызмападобная Касьцельная вежа. З усходу ад яе ішло другое прасла мураванай сьцяны даўжынёю каля 80 мэтраў і таўшчынёю 2,5 мэтры, якое вяло да наступнай вежы, так званай Малой брамы. Малая брама і Касьцельная вежа мелі па некалькі паверхаў зь перакрыцьцямі па бэльках, а на кожным паверсе былі байніцы.

Паварочваючы ад Малой брамы на захад, ішло 70-мэтровае прасла сьцяны, канструкцыйна зьвязанае яшчэ з адной вежай — Пасадзкай. Правае прасла сьцяны вяло ад Пасадзкай вежы да паўночнага краю гары і змыкалася ў паўночна-заходнім куце замкавага вала з драўлянымі ўмацаваньнямі, якія ішлі да Шчытоўкі.

Трэба адзначыць, што ўжо ў 14 стагодзьдзі ў дзядзінцы існаваў каменны храм — Царква Сьвятога Міхала, вядомы зь пісьмовых крыніцаў 1617 стагодзьдзяў. Да 1775 году ў ім праходзілі паседжаньні Трыбуналу — вышэйшага апэляцыйнага суду Вялікага княства Літоўскага. А на поўнач ад храму стаяў двухпавярховы каменны палац, які існаваў да сярэдзіны 17 стагодзьдзя.

Другі этап[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Другі этап узьвядзеньня ўмацаваньняў Наваградзкага замка прыпадае на пачатак 15 стагодзьдзя, калі былі пабудаваныя Калодзежная вежа і яшчэ адно прасла сьцяны ля асновы замкавай гары. Трэба заўважыць, што ў Наваградзкім замку, разьмешчаным на высокай гары, калодзежа не было, але вада мелася ля падножжа, дзе на ўсходнім схілу білі крыніцы. Над адной зь іх і была пастаўленая Калодзежная вежа.

Трэці этап[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напачатку 16 стагодзьдзя ў паўночна-заходнім куце Наваградзкага замка была ўзьведзеная вялікая мураваная вежа Дазорца. Паміж ёю і Шчытоўкай пабудавалі абарончую сьцяну, таўшчынёю 2 мэтры. Такім чынам, новае прасло замкнула кола каменных умацаваньняў, канчаткова выцісьніўшы драўляныя агароджы.

Разьвіцьцё атрылерыі і ўдасканаленьне тактыкі асады на працягу 15-16 стагодзьдзяў зрабілі Малую браму замка не зусім надзейнай, што прымусіла распачаць будаўніцтва дадатковай вежы ля паўднёва-ўсходняга схілу гары. Новая Меская вежа-брама стала цэнтрам форбурга, які ахоўваў дарогу ў замак. Гэтыя дадатковыя ўмацаваньні значна павысілі абараназдольнасьць замка.

Такім чынам, у 16 стагодзьдзі Наваградзкі замак быў адным з магутнейшых у Беларусі і адзіным, які меў 7 вежаў. Ён дадаткова абараняўся ўмацаваньнямі з паўночнага і паўночна-заходніх бакоў, дзе знаходзіўся вялікі земляны вал і шырокі абарончы роў.

Разбурэньне замка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь цягам часу Наваградзкі замак страціў сваё стратэгічнае значэньне, пачаў разбурацца. Падчас вайны 16541667 гадоў маскоўскія войскі двойчы бралі Наваградак. У 1655 годзе яго занялі казакі Івана Залатарэнкі. А ў 1660 годзе часткова ўзноўлены замак быў заняты войскамі князя Івана Хаванскага. Вежы замка Меская, Калодзежная, Малая брама і Пасадзкая, а таксама праслы сьценаў былі разбураныя да падмуркаў. Паўночная вайна канчаткова зьнішчыла мясцовыя ўмацаваньні: у 1706 годзе швэды, якія праходзілі праз горад, узарвалі іх рэшткі. Сваю вэрсію разбурэньня замка швэдамі падае Ян Чачот у сваёй балядзе «Наваградзкі замак».

У 1802 годзе гарадзенскі губэрнатар Бенігсан даў загад разабраць рэшткі замкавых вежаў з мэтай пабрукаваць камянямі вуліцы горада. Але две вежы часткова захаваліся. У канцы 19 стагодзьдзя на тэрыторыю замчышча праз пралом у мурах пачалі звозіць з усяго Наваградка сьмецьце, якое пакрыла двухмэтровым пластам руіны старажытных пабудоў.

Замак у нашыя часы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Толькі ў 1921 годзе Наваградзкі замак быў узяты пад ахову, а ў 19221930 гадах польскія археолягі правялі частковую кансэрвацыю вежавых руінаў, а паваліўшыяся сьцены Касьцельнай вежы склалі наноў. З 1956 году ў Наваградку працавалі савецкія археолягі. На дадзены момант захаваліся толькі рэшткі Касьцельнай вежы і Шчытоўкі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  411Г000404

Commons-logo.svg  Наваградзкі замаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў