Наваградзкі павет
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Наваградзкі павет | |
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
| Адміністрацыйны цэнтар | Наваградак |
| Старосты | Старосты наваградзкія |
| Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
| Плошча | 24,5 тыс. км² |
| Час існаваньня | 1507—1795 |
| Месцазнаходжаньне Наваградзкага павету | |
Навагра́дзкі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 24,5 тыс. км²[1]. Сталіца — места Наваградак.
Гістарычна асобнай часткай павету выступала Слуцкае княства, пераўтворанае ў 1791 на Случарэцкі павет.
Месты і мястэчкі (бяз Случчыны): Карэлічы, Клецак, Любча, Ляхавічы, Мір, Мыш, Нясьвіж, Стоўпцы, Сьвержань.
Зьмест |
Сымболіка [рэдагаваць]
Павятовая харугва была «пелістага» (адценьне чырвонага) колеру[1].
Гісторыя [рэдагаваць]
Утварыўся ў 1507 разам з Наваградзкім ваяводзтвам. Дагэтуль, у XV ст. тэрыторыю павету займала аднайменнае намесьніцтва ў складзе Троцкага ваяводзтва[1].
У 1528, паводле попісу войска Вялікага Княства Літоўскага, наваградзкая шляхта выстаўляла 269 коньнікаў, яшчэ 79 дробных баяраў ішлі на вайну асабіста; апрача таго, фармавалася асобная татарская харугва ў складзе 36 коньнікаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) тэрыторыя Наваградчыны значна павялічылася. Межы павету ўпершыню вызначыў прывілей вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 30 красавіка 1565[2].
28 чэрвеня 1660 каля вёскі Палонка войскі Вялікага Княства Літоўскага нанесьлі зьнішчальную паразу маскоўскім захопнікам, якая зьмяніла ход Трынаццацігадовай вайны[3].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) большая частка павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, рэшта — па трэцім падзеле.
Дэмаграфія [рэдагаваць]
У сяр. XVII ст. налічваў каля 41 тыс. дымоў (што адпавядала 278 тыс.[1]. Паводле сучасных падлікаў, да Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 289 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 166 тыс. чал.[4] (25,5 тыс. дымоў[1]).
Паводле люстрацыі 1775 року налічваў 34 742 дымоў[5]. Колькасьць насельніцтва ў 2-й пал. XVIII ст. дасягнула 334 тыс. чал.[1]
Геаграфія [рэдагаваць]
Мяжа са Слонімскім паветам ішла ракою Моўчадзь, далей праставала да Пінскага павету паміж Сталавічамі, Палонкай, Уславічамі з аднаго боку і Бусяжам, Быценем і Слонімам зь іншага.
У склад Наваградзкага павету ўваходзіла тэрыторыя Наваградзкага гродавага, Глускага і Клецкага старостваў (дзяржаўных воласьцяў), а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.
Ураднікі [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Старосты наваградзкія
Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Галерэя [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б в г д е Вячаслаў Насевіч. Новагародскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 363.
- ^ Мікалай Гайба. Навагрудскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 261.
- ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
- ^ Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVІІ ст. па паветах // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
- ^ Powiat nowogródzki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 340
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
|
||||||||
|
|||||||||||