Наваполацак
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каардынаты:
55°32′ пн. ш. 28°40′ у. д.
| Наваполацак | ||||
|
|
||||
| Насельніцтва | 107 000 (2009) | |||
| Тэлефонны код | +375 214 | |||
| Паштовы індэкс | 211440 – 211449, 211501 | |||
| Геаграфічныя каардынаты | 55°32′ пн. ш. 28°40′ у. д. | |||
|
Месцазнаходжаньне Наваполацку
|
||||
Навапо́лацак (Навапо́лацк) — горад абласнога падпарадкаваньня ў Віцебскай вобласьці Беларусі, на левым беразе Заходняй Дзьвіны. Насельніцтва 107,0 тыс. чалавек (2009).
Знаходзіцца за 12 км ад Полацку, 112 км ад Віцебску. Разам з Полацкам складае г.зв. Полацкі рэгіён.
У Наваполацку працуе найбуйнейшы ў краіне нафтаперапрацоўчы завод ААТ «Нафтан», а таксама адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў хімічнага комплексу — Палімір.
Зьмест |
[рэдагаваць] Этымалёгія назвы
Першапачатковыя назвы — Піянерскі, Полацкі — відавочна, былі часовымі. У якасьці назваў маладога гораду прапаноўваліся Нафтабуд, Камсамольск-на-Дзьвіне. Аднак была прынятая назва, якая адлюстроўвае суседзтва са старажытным Полацкам.
[рэдагаваць] Гісторыя
Будаўніцтва гораду пачалося 7 чэрвеня 1958 году, у сувязі з будаўніцтвам нафтапераробчага завода (цяпер — ААТ «Нафтан»). 5 лістапада таго ж году першыя будынкі былі здадзеныя ў эксплюатацыю. За гэтымі будынкамі замацавалася назва «баракі». Паселішча атрымала назву Піянерскі.
У 1963 годзе населены пункт атрымаў статус гораду; тады ж ён быў названы Наваполацкам. У гэтым жа годзе на нафтапераробчым заводзе быў атрыманы першы беларускі бэнзін.
У 1964 годзе пачалося будаўніцтва яшчэ аднаго прамысловага гіганта — Полацкага хімічнага камбінату (цяпер — ААТ «Палімір»). Першы беларускі поліэтылен быў атрыманы на ім у 1967 годзе.
У 1975 годзе было пачатае будаўніцтва завода бялкова-вітамінных канцэнтратаў (БВК). Будаўніцтва было завершанае ў 1978 годзе.
Такім чынам, Полацкі рэгіён ператварыўся ў буйны прамысловы цэнтар агульнасаюзнага значэньня.
З распадам СССР прамысловасьць гораду, якая моцна залежала ад былых савецкіх рэспублік, трапіла ў крызу. Прамысловыя гіганты гораду вымушаныя былі спыніць або значна скараціць вытворчасьць. Шмат людзей былі звольненыя «па скарачэньні штату». Гэта, аднак, мела і станоўчы бок: у 1990-х значна палепшылася экалягічнае становішча ў горадзе, якое ў 1980-я гады было найгоршым у БССР. Але ў другой палове 1990-х — у вялікай ступені дзякуючы пастаўкам таннай расейскай нафты — прадпрыемствы наладзілі вытворчасьць і цяпер зьяўляюцца аднымі зь вядучых у краіне. У 2002 годзе, пасьля дзесяцігадовага прастою, была адноўленая вытворчасьць на БВК.
11 сьнежня 2004 году ў месьце быў урачыста кансэкраваны касьцёл Найсьв. Сэрца Езуса.[1][2]
[рэдагаваць] Насельніцтва
- 1 студзеня 1959 — 1211 чал.
- 1964 — 13 тыс. чал.
- 1974 — 56 тыс. чал.[3]
- 1993 — 98 тыс. чал.[4]
- 2004 — 101,3 тыс. чал.
- 2006 — 100,8 тыс. чал.
- 2008 — 108,0 тыс. чал.[5]
Па стане на 1 студзеня 2009 году колькасьць насельніцтва Наваполацку складае 107 тысячаў чалавек.[6]
[рэдагаваць] Адукацыя
У горадзе працуе 33 дзіцячых садкоў, дзіцячы дом, 14 сярэдніх школ, ліцэй і гімназія.
Дзейнічаюць наступныя сярэдне-спэцыяльныя і прафэсійна-тэхнічныя навучальныя установы:
- Наваполацкая дзяржаўная музычная вучэльня
- Наваполацкая дзяржаўная прафэсійна-тэхнічная вучэльня №89 будаўнікоў
- Наваполацкі дзяржаўны прафэсійны ліцэй нафтахіміі
- Наваполацкі дзяржаўны палітэхнічны тэхнікум
У Наваполацку месьціцца большасьць факультэтаў Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Акрамя гісторыка-філялягічнага факультэту, які месьціцца ў Полацку, гэта:
- Геадэзічны факультэт
- Інжынэрна-будаўнічы факультэт
- Машынабудаўнічы факультэт
- Радыётэхнічны факультэт
- Спартова-пэдагагічны факультэт
- Тэхналягічны факультэт
- Фінансава-эканамічны факультэт
- Юрыдычны факультэт
- а таксама асобная катэдра сацыяльна-гуманітарных дысцыплінаў.
[рэдагаваць] Культура
- Палац культуры ААТ «Нафтан»
- Мескі палац культуры (МПК)
- Кінатэатар «Менск»
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Хакей
Хакейны клюб «Хімік-СКА».
[рэдагаваць] Футбол
Футбольны клюб Нафтан
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы нафтахімічнай і хімічнай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці. На 2008 р. у месьце працуюць 12 прамысловых прадпрыемстваў.[5]
Акцыянэрныя таварыствы: адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў хімічнага комплексу Беларусі — Палімір, найбуйнейшы ў краіне нафтаперапрацоўчы завод — ААТ «Нафтан»
Заводы «Вымяральнік» і бялкова-вітамінавых канцэнтратаў.
[рэдагаваць] Транспарт
Мескі грамадзкі транспарт прадстаўлены трамваем (з 1974 р.) і аўтобусам.
[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў
У месьце працуе цэнтар нацыянальнай культуры і рамёстваў. Дзейнічаюць дамы паляўнічага ТАА «Аўтаімпарт» і «Эўрапарк».
[рэдагаваць] Аб'екты гістарычнай і культурнай спадчыны
| Назва аб'екта | Адрас аб'екта |
|---|---|
| Музэй гісторыі і культуры места | вул. Моладзевая, 45а |
| Мэмарыяльны комплекс «Першы Намёт» | вул. Моладзевая, 5 |
| Помнік Лілеі Касьцецкай | вул. Блохіна, 43 |
| Мэмарыяльны знак на месцы згубы экіпажу савецкага самалёта ў 1944 году | Лясная зона па дарозе на ААТ «Палімір» |
| Курган працоўнай славы | Прамзона |
| Помнік ваярам, якія загінулі пры вызваленьні в. Траецкае | Тэрыторыя ААТ «Нафтан» |
| Помнік-гарэльеф першаму дырэктару НПЗ А. Ктатарову | Скрыжаваньне вул. Моладзевая і Ктатарова |
| Помнік «Братэрская Магіла» ваяроў 219 гвардзейскага палка | вул. Паркавая, 32 |
| Помнік ваярам-інтэрнацыяналістам | Раён скрыжаваньня вул. Моладзевая і Алімпійская |
[рэдагаваць] Прафілякторыі і турыстычныя базы адпачынку
- Прафілякторы ААТ «Нафтан»
- Прафілякторы ААТ «Палімір»
- Турбаза ААТ «Нафтан»
- Турабаза ААТ «Палімір»
- Турбаза ААТ «СМТ № 16»
- Турбаза ААТ «Нафтазаводмантаж»
- Турбаза ААТ «АТП-6»
- Турбаза РВУП «Завод «Вымяральнік»
- Турбаза УА «ПДУ»
- Турбаза НРУПТН «Сяброўства»
[рэдагаваць] Гатэлі і гасьцінічныя комплексы
| Назва аб'екта | Адрас аб'екта |
|---|---|
| Гасьцінічны комплекс «Нафтан» | вул. Якуба Коласа, 48 |
| Гасьцінічны комплекс «Сяброўства» | вул. Якуба Коласа, 46 |
| Бізнэс-цэнтар гандлёва-гасьцінічнага комплексу ААТ «Палімір» | вул. Дзьвінская, 33 |
| Гасьцініца «Беларусь» | вул. Кірава, 2 |
| Гасьцініца «Спартовая» УА СДЮШАР | вул. Моладзевая, 49а |
[рэдагаваць] Гарады-сябры
[рэдагаваць] Выбітныя асобы
- Вадзім Дзевятоўскі (нар. 1977) — беларускі кідальнік молата.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Ірына Жарнасек. У горадзе вялікай хіміі ёсць касцёл // Часопіс «Ave Maria» №1—2 (116-117) 2005
- ^ Кансэкраваны касцёл ў Наваполацку // Рыма-каталіцкі Касцёл на Беларусі
- ^ БСЭ
- ^ БЭС
- ^ a b Новополоцк празднует свое 50-летие
- ^ У 14 гарадах Беларусі колькасць насельніцтва перавышае 100 тыс. чалавек // Наша Ніва, 26 сакавіка 2009 г.
[рэдагаваць] Літаратура
- Новополоцк // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Наваполацк // Нашы гарады : [грамадска-палітычнае даведачнае выданне] / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мінск : Народная асвета, 1991. — 303 с. : фота. — ISBN 5-341-00240-7
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Наваполацак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт Полацкага рэгіёну
- Полацк і Наваполацк — Навіны Паўночнай Беларусі: полацкі форум і чат
- Наваполацк // Гарады Беларусі: паводле Малішэўскі У.А., Пабока П.М. Нашы гарады
- Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт
|
Віцебская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны | Аршанскі • Бешанковіцкі • Браслаўскі • Віцебскі • Вушацкі / Ушацкі • Гарадоцкі • Глыбоцкі • Докшыцкі • Дрысенскі (Верхнядзьвінскі) • Дубровенскі • Лепельскі • Лёзьненскі • Мёрскі • Пастаўскі • Полацкі • Расонскі • Сеньненскі • Талачынскі • Чашніцкі • Шаркоўшчынскі • Шумілінскі | |
| Гарады / Месты | Барань • Браслаў • Віцебск (абл. зн.) • Ворша (абл. зн.) • Гарадок • Глыбокае • Дзісна • Докшыцы • Дрыса (Верхнядзьвінск) • Дуброўна • Лепель • Мёры • Наваполацак (абл. зн.) • Новалукомаль • Паставы • Полацак (абл. зн.) • Талачын • Сянно • Чашнікі | |
| Мястэчкі | Арэхаўск • Асьвея • Багушэўск • Баравуха • Баўбасаў • Бешанковічы • Бягомль • Варапаева • Ветрына • Відзы • Вушачы / Ушачы • Езярышча • Копысь • Коханаў • Лёзна • Лынтупы • Обаль • Падсьвільле • Расоны • Руба • Сураж • Шаркоўшчына • Шуміліна • Янавічы | |

