Навогард
| Навогард | |||||
| польск. Nowogard | |||||
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1268 | ||||
| Места з: | 1309 | ||||
| Краіна: | Польшча | ||||
| Ваяводзтва: | Заходнепаморскае | ||||
| Павет: | Галеняўскі | ||||
| Гміна: | Навогард | ||||
| Бурмістар: | Робэрт Чапля | ||||
| Плошча: | 12,44 км² [1] | ||||
| Вышыня: | 51 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2010) | |||||
| колькасьць: | 16 816 чал.[2] | ||||
| шчыльнасьць: | 1351,77 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+1 | ||||
| летні час: | UTC+2 | ||||
| Тэлефонны код: | (+48) 91 | ||||
| Паштовы індэкс: | 72-200 | ||||
| TERYT: | 3204044 | ||||
| Нумарны знак: | ZGL | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°40′19″ пн. ш. 15°7′9″ у. д. / 53.67194° пн. ш. 15.11917° у. д.Каардынаты: 53°40′19″ пн. ш. 15°7′9″ у. д. / 53.67194° пн. ш. 15.11917° у. д. | ||||
|
Навогард на мапе Польшчы
Навогард
|
|||||
| http://nowogard.pl | |||||
Наво́гард (па-польску: Nowogard, па-нямецку: Naugard) — места ў Галеняўскім павеце Заходнепаморскага ваяводзтва Польшчы, сядзіба гміны Навогард. Знаходзіцца за 64 км на паўночны ўсход ад Шчэціну і за 56 км на поўдзень ад Балтыйскага ўзьбярэжжа.
Насельніцтва — 16 816 чалавек (2010)[2]. Плошча — 12,44 км²[1].
Зьмест |
Мінуўшчына [рэдагаваць]
Першыя згадкі пра Навоград датаваныя 1268 рокам як пра ўласнасьць каменскага біскупа. У 1309 атрымаў любецкія правы.
У першай палове XIV стагодзьдзя распачатае будаўніцтва абарончых муроў. У 1330—1334 збудаваны касьцёл Сьвятой Марыі, які захаваўся дагэтуль (цяпер Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі).
У Сярэднявеччы Навогард быў невялікім сельскагаспадарча-рамесьніцкім мястэчкам. У часе войнаў XVIII стагодзьдзя значна пацярпела і ў 1770 налічвала ўсяго 726 жыхароў.
У 1808 року Навоград стаў сядзібаю павету, у 1819 у склад павету ўлучаны Галеняў. У другой палове XIX стагодзьдзя пачынаецца хуткі рост места. У траўні 1883 адкрытая чыгуначная станцыя, у наступныя гады збудаваныя новыя прадпрыемствы і жылыя будынкі.
Перад пачаткам Другой сусьветнай вайны ў месьце налічвалася 8148 мяшканцаў. У 1945 року Навогард занялі савецкія войскі, пасьля гэтага ён увайшоў у склад Польшчы. Нямецкае насельніцтва дэпартаванае.
Першыя паваенныя месяцы месца мела назву Навоград[3][4][5]. Сучасная назва прысвоеная 7 траўня 1946 року[6].
У 1946—1998 роках мясцовасьць адносілася да Шчэцінскага ваяводзтва. Па вайне адбылася адбудова зруйнаванага места, між іншага цалкам зьнішчанага гістарычнага цэнтру.
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — позьнегатычны Марыінскі касьцёл, збудаваны ў 1330—1334
- Замак Эбэрштайнаў — комплекс замкавай забудовы XIII стагодзьдзе. Спалены падчас бунту вязьняў у 1989
- Фрагмэнты абарончых муроў XIV стагодзьдзя — часткова захаваліся
- Воданапорная вежа вышынёй 46 мэтраў (1882)
- Ратуша (пачатак XX стагодзьдзя)
Транспарт [рэдагаваць]
- чыгуначная станцыя Навогард
- аэрапорт Галеняў — 20 км
- порт Сьвінавуйсьце — 80 км
Месцы-сябры [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б Powierzchnia i ludność w przekroju terytorialnym w 2009 r.. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 2009-08-20. — ISSN 1505-5507.
- ^ а б Ludność. Stan i struktura w przekroju terytorialnym (Stan w dniu 31 XII 2010 r.). — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 2011-06-10. — ISSN 2083—334.
- ^ Dz. U. z 1945 r. Nr 33, poz. 196
- ^ Mapa Polski 1:1 000 000 Wojskowy Instytut Geograficzny Sztabu Generalnego W.P., Warszawa 1945 Mapa Polski, 1945
- ^ Koleje Pomorza Przyodrzańskiego 1:1 000 000 Dyr. Okręg. Kolei Państw. w Szczecinie, 1946 [1]
- ^ Rozporządzenie Ministrów: Administracji Publicznej i Ziem Odzyskanych z dnia 7 maja 1946 r. (M.P. z 1946 r. Nr 44, poz. 85, s. 1)
- ^ Z wizytą w Veles(пол.). Urząd Miejski w Nowogardzie (2010-06-08). Праверана 2011-08-06 г.
- ^ Nawiązanie współpracy z Ukrainą(пол.). Urząd Miejski w Nowogardzie (2009-09-25). Праверана 2011-08-06 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Навогард — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына(пол.)
|
||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||