Надзея Астапчук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Надзея Астапчук
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася28 кастрычніка 1980 (43 гады)
в. Вялікія Арлы, Столінскі раён
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяштурханьне ядра

Надзея Астапчук (нарадзілася 28 кастрычніка 1980 году, в. Вялікія Арлы, Столінскі раён) — беларуская лёгкаатлетка (штурханьне ядра).

На Алімпійскіх гульнях 2004 году — 4-е месца. Чэмпіёнка сьвету 2010 году. Чэмпіёнка Эўропы 2005, 2010, срэбраны прызэр чэмпіянату сьвету 2001, 2003, 2007, 2008, 2011, 2012 гадоў.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 году ў катэгорыі штурханьне ядра[1], дзе заваявала золата[2], але была дыскваліфікаваная[3].

7 жніўня 2012 году, пасьля заваяваньня мэдалі, але перад дыскваліфікацыяй, была ўзнагароджана Ордэнам Айчыны III ступені[4].

У красавіку 2014 году Міжнародная фэдэрацыя лёгкай атлетыкі анулявала ўсе вынікі Астапчук за пэрыяд з 13 жніўня 2005 году да 12 жніўня 2007 і з 5 жніўня 2012 году, сярод іх першае месца на чэмпіянаце сьвету 2005 году і першае месца на Алімпіядзе 2012 году[5].

12 студзеня 2007 году ў выніку пераправеркі допінг-пробы з Алімпійскіх гульняў 2008 году была пазбаўленая бронзавага мэдаля[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]