Надзея Крупская
| Надзея Крупская | ||||
| Намесьнік народнага камісара асьветы РСФСР | ||||
|---|---|---|---|---|
| 1929 — 27 лютага 1939 | ||||
| Асабістыя зьвесткі: | ||||
| Нарадзілася: | 26 лютага 1869 Санкт-Пецярбург |
|||
| Памерла: | 27 лютага 1939 Масква | |||
| Муж: | Уладзімер Ленін | |||
| Узнагароды: |
|
|||
Надзея Канстанцінаўна Крупская (Ульянава) (26 лютага 1869, Санкт-Пецярбург — 27 лютага 1939, Масква) — савецкая грамадзкая дзяячка. Доктар пэдагагічных навук.
Нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу ў не заможнай шляхецкай сям'і (расейскага дваранства). Яе бацька — паручнік Канстанцін Ігнацьевіч Крупскі (1838—1883), удзельнічаў у Камітэце расейскіх афіцэраў, падтрымліваў удзельнікаў Польскага паўстаньня 1863 года, маці — гувэрнантка Лізавета Васільеўна Тістраўа (1843—1915).
Была арыштаваная ў 1896 г. і з 1898 была сябрам сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі у Расейскай імпэрыі, у тым жа годзе яе асудзілі да трох гадоў спасылкі ў сяло Шушанскае (Уфімскай губэрні ў Сыбіры), дзе адбываў спасылку і Уладзімер Ўльянаў (Ленін). Там яна зь ім прымае хрысьціянскі шлюб у Расейскай Праваслаўнай Царкве. З 1901 г. ужо жонкай суправаджала яго ў паездках за мяжу, у ходзе якой яна падтрымлівае яго ў якасьці сакратара і прэс-сакратара. Пасьля 1917 г. яна працавала ў савецкай сыстэме адукацыі.
Паводле некаторых зьвестак Н. Крупская (Ульянава) не падтрымлівала рэпрэсіі Іосіфа Джугашвілі (Сталіна), хадайнічала за рэпрэсаваных СССР, супрацоўнічала з антысталінскай апазыцыяй, перадавала карэспандэнцыю свайго мужа Леніна (Ульянава) для Льва Троцкага, выступала за хрысьціянскія пахаваньне Леніна (Ульянава) супраць муміфікацыі для маўзалея Леніна, і была атручаная па загадзе Сталіна (Джугашвілі).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Надзея Крупская — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1869 годзе
- Памерлі 27 лютага
- Памерлі ў 1939 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Рэпрэсіі ў СССР
- Асобы на марках
- Жонкі кіраўнікоў
- Рэвалюцыянэркі Расейскай імпэрыі
- Пахаваныя ў нэкропалі каля Крамлёўскай сьцяны