Надзея Румянцава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Надзея Румянцава
Імя пры нараджэньні Надзея Васільеўна Румянцава
Дата нараджэньня 9 верасьня 1930
Месца нараджэньня Сьцяг СССР Патапава, Смаленская вобласьць, СССР
Дата сьмерці 8 красавіка 2008
Месца сьмерці Сьцяг Расеі Масква, Расея
Прафэсія акторка
Кар’ера 19522006
Напрамак камэдыя
IMDb ID 0750184

Надзе́я Васі́льеўна Румя́нцава (9 верасьня 1930, сяло Патапава, Смаленская вобласьць8 красавіка 2008, Масква) — савецкая і расейская акторка тэатра і кіно.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Надзея Румянцава пасьля школы паступіла ў дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя Луначарскага. На іспытах прачытала маналёг Фамусава, што і вызначыла яе лёс. Акторка і пэдагог Вольга Пыжова ўскладала на Румянцаву вялікія надзеі, таму ўзяла яе з сабой у УДІК (па-расейску: ВГИК), куды з часам перайшла працаваць.

Надзея Румянцава ў выніку скончыла Ўсесаюзны дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі, але да таго часу яна ўжо была знанай акторкай на амплуа «травэсьці». Яна ўжо шмат працавала на сцэне Цэнтральнага дзіцячага тэатра і зьнялася ў фільмах «Навстречу жизни» і «Алеша Птицын вырабатывает характер». Пасьля кінафільма «Королева бензоколонки» усе маленькія кірпаносыя дзяўчынкі пазналі, што і яны могуць стаць кіназоркамі.

У 1955 годзе Надзея Румянцава паступіла на службу ў Тэатр-студыю кінаактора. Праз 6 гадоў яна зьнялася ў фільме «Девчата», які прынёс ёй сусьветную славу. Пасьля «Девчат» здымалася яшчэ ў агульнай складанасьці ў 24 фільмах. Агучвала некалькі кінаралей: яе голасам кажа Ніна ў «Кавказской пленнице» і Ніколь у «Как украсть миллион».

У канцы 1960-х на доўгі час перастала здымацца ў кіно, паколькі жыла за мяжой, суправаджаючы ў замежных камандзіроўках свайго мужа, дыплямата Вілі Хштаяна. Дачка Карына нарадзілася ў Малайзіі.

Пасьля вяртаньня ў СССР удала склалася кар’ера на тэлебачаньні: кожная нядзельная раніца тэлевізійны «Будильник», вядучай якога была Надзея Васільеўна, абуджаў тысячы савецкіх хлапчукоў і дзяўчынак. Прымала ўдзел у агучваньні агульнавядомых у СССР мультыплікацыйных фільмаў «38 попугаев», «Привет мартышке», «Бабушка удава». Зьнялася ў эпізадычных ролях яшчэ ў некалькіх кінакарцінах, працягнула агучваць фільмы.

Па словах блізкай сяброўкі Галіны Пешковай, «Румянцава даўно адышла ад кінэматаграфічных справаў, увесь час прысьвячала сям’і мужу і дачцы Карыне». Два гады назад Надзея Васільеўна зьнялася ў апошняй у сваім жыцьці тэлепраграме «Лінія жыцьця» на канале «Культура».

Надзея Васільеўна апошнія гады пакутавала ад сур’ёзнага анкалягічнага захворваньня мозгу. У 1996 годзе двое злодзеяў спрабавалі абрабаваць кватэру. Злодзеяў затрымаў Хштаян (у маладосьці займаўся адзінаборствамі), але адзін з злодзеяў пасьпеў нанесьці Надзеі Васільеўне ўдар па галаве. Да канца жыцьця Надзею Васільеўну перасьледвалі моцныя болі.

Надзея Румянцава сканала ў адной з маскоўскіх клінік, у аўторак увечар 8 красавіка 2008 году ў 21:40 па Маскоўскім часе, у ўзросьце 77 гадоў. Побач зь ёй увесь апошні тыдзень знаходзіўся яе муж Вілі Хштаян.

Грамадзянская паніхіда адбудзецца ў суботу 12 красавіка 2008 году ў 11:00 у Белай зале Дома кіно, у 14:00 пачнецца адпяваньне ў Галоўным храме Ваганькаўскага цьвінтара ў Маскве.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]