Наларбар
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
На́ларбар (па-ангельску: Nullarbor Plain) або Нааларбар — раўніна ў Аўстраліі, уяўляе сабою значную плошчу плоскай, практычна пазбаўленай дрэваў пустыннай або паўпустыннай мясцовасьці, разьмешчанай на поўнач ад Вялікага Аўстралійскага заліва. Назва Наларбар паходзіць ад лац. nullus: 'нішто' ці 'ніводны' і лац. arbor: 'дрэва'. Абарыгенская назва гэтай мясцовасьці 'Oondiri' азначае 'бязводны'. Гэта самы вялікі ў сьвеце адзіны маналіт вапняку, які займае плошчу каля 200 000 км² (77 200 кв міль). У самай шырокай зоне раўніна распасьціраецца на 1 200 км з усходу на захад паміж штатамі Паўднёвая Аўстралія і Заходняя Аўстралія.
| Гэта — накід артыкула пра Аўстралію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Наларбар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў