Наміб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Наміб

Наміб (па-партугальску: Namіbe, па-ангельску: Namіb) — прыбярэжная пустыня ў паўднёва-заходняй частцы Афрыкі. Назва пустыні адбываецца з мовы карэннай народнасьці нама. Плошча Наміб складае звыш 100 000 км ². Пустыня распасьціраецца на 1900 км уздоўж узьбярэжжа Атлянтычнага акіяна ад горада Намібіі ў Анголе, праз усю Намібію (якая атрымала ад пустыні сваю назву) да вусьця ракі Аліфантс ў Капскай правінцыі ПАР. Ад акіяна яна сыходзіць углыб кантынэнта на адлегласьць ад 50 да 160 км да падножжа ўнутракантынэнтальнага плято, на поўдні яна злучаецца з паўднёва-заходняй часткай Калахары.

Назва «Наміб» на мове народнасьці нама азначае «месца, дзе нічога няма». Пустыня Наміб надзвычай сухая (толькі 10-13 мм ападкаў у год) і, за выключэньнем некалькіх прыбярэжных гарадоў, практычна незаселеная.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Намібсховішча мультымэдыйных матэрыялаў