Нанатэхналёгіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Нанатэхналё́гія (па-ангельску: nanotechnology) — міждысцыплінарная вобласьць фундамэнтальнай і прыкладной навукі і тэхнікі, якая мае справу з сукупнасьцю тэарэтычнага абгрунтаваньня, практычных мэтадаў дасьледваньня, аналіза і сынтэза, а таксама мэтадаў вытворчасьці і прымяненьня прадуктаў з зададзенай атамнай структурай шляхам кантралюемага маніпуляваньня асобнымі атамамі і малекуламі. Нанатэхналёгія, нананавука, гэта навука і тэхналёгія калёідных сыстэмаў, гэта калёідная хімія, калёідная фізыка, малекулярная біялёгія, уся мікраэлектроніка, прынцповае адрозьненьне калёідных сыстэмаў да якіх адносяцца: воблакі, кроў чалавека, малекулы ДНК і бялкоў, транзыстары, зь якіх зьбіраюцца мікрапрацэсары, у тым што паверхня такіх часьцінкаў ці агромністых малекулаў у мільёны разоў пераўзыходзіць аб'ём саміх часьцінкаў, такія часьцінкі займаюць прамежкавае становішча паміж сапраўднымі гамагенным рошчынамі, сплавамі, і звычайнымі аб'ектамі макрасьвету як стол, кніга, пясок. Паводзіны такіх сыстэмаў моцна адрозьніваецца ад паводзінаў сапраўдных рошчынаў і расплаваў і ад аб'ектаў макрасьвету дзякуючы высакаразьвітай паверхні, як правіла такія эфэкты пачынаюць выконваць значную ролю калі памер часьцінкаў ляжыць у дыяпазоне 1—100 нанамэтраў, адсюль пайшло замяшчэньне слова калёідная фізыка, хімія, біялёгія на нананавуку і нанатэхналёгіі, маючы пад сабой памер аб'ектаў пра якія ідзе гаворка.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нанатэхналёгіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў