Нант (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нант
FC Nantes.png
Поўная назва Football Club de Nantes
Заснаваны 1943
Горад Нант, Францыя
Стадыён Бажуар
Умяшчальнасьць: 38 285
Галоўны трэнэр Мішэль Дэр Закаран
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2013—2014 13 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Нант (па-француску: Nantes) — францускі футбольны клюб з гораду Нант. Клюб быў заснаваны 21 красавіка 1943 году падчас Другой сусьветнай вайны, на базе мясцовых клюбаў, якія існавалі ў горадзе й вырашылі сабрацца разам, каб сфармаваць адзін вялікі клюб. «Нант» на працягу сваёй доўгай гісторыі пераважна гуляў у Лізе 1, але з 2008 году страціў такую магчымасьць з-за вылету ў Лігу 2, аднак з сэзону 2013—2014 гадоў клюб зноўку выступае ў найвышэйшым францускім дывізіёне.

«Нант» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у францускім футболе, маючы на сваім рахунку восем тытулаў чэмпіёна Францыі, тры Кубкі Францыі й адзіны дасягнуты Кубак Лігі. Клюб славіцца сваім камандным духаў і юнацкай акадэміяй, выпускнікамі якой у розныя часы былі Марсэль Дэсаі, Дыд’е Дэшам, Мікаэль Ляндро й Крыстыян Карамбё. Дзякуючы сваім традыцыйным жоўта-зялёным колерам Нант мае мянушку — «канаркі».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1943 годзе ў Нанце існавала пяць футбольных клюбаў, як то «Сэн-П’ер», «Стад Нант», «Батыньнёль», «Нантэз» і «Мэлінэ». Тым ня менш, мінавіта мэнэджэр клюбу «Мэлінэ», Марсэль Сапэ, зразумеў, што Нант можа мець больш шанцаў да спартовых посьпехай, калі ўсе пяць клюбаў будуць аб’яднаны ў адзіны клюб. Пасьля зьліцьця ўсіх пяці камандаў Сапэ сказаў, што на сёньня клюб ёсьць маленькай камандай, але якая неўзабаве стане вялікай, калі ўсе хто датычны клюбу будуць працаваць разам. Зялёныя й жоўтыя колеры клюбу былі абраны са спасылкай на гоначную каманду Жана Ле Гію, які быў адным з заснавальнікаў клюбу.

Пасьля першага сэзона, Сапэ разам зь іншымі чальцамі клюбу зьехаў у Парыж, дзе існавала вялікая колькасьць маладых футбалістаў, якія жадалі зьехаць у правінцыю, каб пазьбегнуць дэпартацыю ў Нямеччыну дзеля удзелу ў прымусовых працоўных групоўках. Тутака Марсэль знайшоў прафэсійнага трэнэра, а таксама некалькіх гульцоў, пасьля чаго Сапэ атрымаў пасаду старшыні клюба ў 1944 годзе. Пасьля некаторых посьпехаў каманды, ейнага добрага фінансаваньня й таму, што Сап быў сябрам Габрыеля Ано, клюб быў прыняты да ўдзелу ў групу ўпаўнаважаных клюбаў (франц. Groupement des clubs autorisés), якая сталася папярэднікам Лігі прафэсійнага футболу (франц. Ligue de Football Professionnel), а пасьля стала прафэсійнай камандай, пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны ў ліпені 1945 году.

Першы свой матч як прафэсійны клюб «Нант» правёў супраць клюбу «Сэркль Атлетык Пары», які адбыўся на стадыёне Алімпік дэ Калёмб і скончыўся перамогай клюбу з поўначы краіны зь лікам 2:0. Першую хатнюю гульню клюб пачаў з паразы з такім жа лікам ад «Труа». Клюб фінішаваў пятым у канцы першага сэзону, пасьля чаго галоўны трэнэр Эмэ Нюік пакінуў клюб пасьля спрэчкі, а яго зьмяніў Антуан Рааб які ўзяў на сябе ролю гуляючага трэнэру. Пасьля перамогаў у 16 матчах запар, «Нант» атрымаў збуральную паразу дт лікам 9:0 ад «Сашо». У 1963 годзе гарадзкі савет вырашыў накіраваць значныя субсідыі ў клюб, каб дапамагчы яму прасунуцца ў наступны дывізіён.

Трафэі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 1 верасьня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Рэмі Рыю 1987
2 Сьцяг Даніі Аб Кіян Гансэн 1989
3 Сьцяг Сэнэгалу Аб Папс Мізон Джылёбаджый 1988
4 Сьцяг Вэнэсуэлы Аб Асвальда Віскаронда 1984
5 Сьцяг Францыі Аб Аліўе Вэньё (капітан) 1985
6 Сьцяг Сэнэгалу ПА Рэмі Гаміс 1984
7 Сьцяг ЗША ПА Алехандра Бэдоя 1987
8 Сьцяг Францыі ПА Вінсан Бэса 1985
9 Сьцяг Ізраілю Нап Ітай Шэхтэр 1987
10 Сьцяг Вэнэсуэлы Нап Фэрнанда Арыстэгіета 1992
11 Сьцяг Гвінэі Нап Ісмаэль Бангура 1985
12 Сьцяг Малі ПА Бірама Турэ 1992
13 Сьцяг Тога Нап Сэрж Гакпэ 1987
14 Сьцяг Францыі ПА Жорж-Кевін Н’Куду 1995
15 Сьцяг Францыі ПА Лео Дзюбуа
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Францыі Бр Эрвэн Зэлязьні 1991
17 Сьцяг Францыі ПА Саад Трабэльсі
18 Сьцяг Францыі ПА Люка До 1988
19 Сьцяг Францыі ПА Абдуляй Турэ 1994
20 Сьцяг Францыі ПА Амін Удрыры
21 Сьцяг Францыі Нап Яан Адэль 1983
22 Сьцяг Сэнэгалу Аб Іса Сысако 1985
23 Сьцяг Францыі Нап Ясын Баму 1991
24 Сьцяг Каморскіх выспаў Аб Шакер Алядур 1991
25 Сьцяг Францыі ПА Жардан Вэрэту 1993
26 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Кафі Джыджы 1992
27 Сьцяг Малі Нап Адама Ніян 1993
28 Сьцяг Францыі ПА Валентэн Ранж’ер
30 Сьцяг Францыі Бр Максім Дзюпэ 1993
40 Сьцяг Францыі Бр Насім Бадры

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]