Нарачанская апэрацыя
|
Нарачанская апэрацыя
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
|
Супернікі
|
|||||||||
|
Камандуючыя
|
|||||||||
| А. Е. Эверт | Паўль фон Гінденбург, Г. Эйхгорн | ||||||||
|
Колькасьць
|
|||||||||
| 2-я армія і 5-я арміі - 350 000 жаўнераў (600 000 па расейскім дадзеным) | 10-я армія - 75 000 жаўнераў (400 000 па расейскім дадзеным) | ||||||||
|
Страты
|
|||||||||
| 78 000 забітымі й параненымі | 20 000 забітымі і параненымі (па расейскмі крыніцам - 40 000) | ||||||||
Нарачанская апэрацыя 1916 году — спроба наступу расейскага войска Заходняга і Паўночнага франтоў 5 сакавіка — 17 сакавіка 1916 году (18 сакавіка — 30 сакавіка па старым стылі) у ваколіцах Дзьвінска і возера Нарач пад час Першай Сусьветнай вайны.
Наступ распачаўся на просьбу саюзьнікаў, у сувязі зь іх цяжкім становішчам пад Вэрдэнам (Бітва пад Вэрдэнам). Мэта апэрацыі — разгром 8-й і 10-й нямецкіх арміяў.
Апэрацыя пачалася наступамі 5-й арміі Паўночнага фронту з раёну паўночней Дзьвінска і 2-й арміі Заходняга фронту з поўначы і поўдня возера Нарач на Сьвянцяны ды Вількамір. Дапаможныя ўдары наносілі 12-я расейская армія Паўночнага фронту на Баўск, Шэнберг, 1-я армія Заходняга фронту на Відзы, Дукшты, ды 10-я армія Заходняга фронту на Вільню. Пры пасосьпеху была магчымасьць адкінуць кайзераўскія войскі за межы Расейскай Імпэрыі.
З-за слабай артпадрыхтоўкі, расейскія войскі здолелі прасунуцца на 2-3 км толькі на відзеньскамі й нарачанскіх накірунках. Найлепш пашчасьціла 2-й арміі - яна ўклінілася ў 10-ю нямецкую армію на поўнач Нарачы на 2-9 км. Большага разьвіцьця наступ ня меў, ня гледзячы на працяглыя атакі расейскіх войскаў. Дадатковым чыньнікам сталася і вясеньняя бездараж, што не дазволіла своечасова падвозіць рэзэрвы і боезапас.
Беспасьпяховая Нарачанская апэрацыя аднак дазволіла спыніць на 2 тыдні спыніць наступ немцаў на Вэрдэн. Нямецкія часткі так патрэбныя на Заходнім фронце таксама не былі пераведзены супраць ангельска-францускіх армій.
Нарачанская апэрацыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў