Нараўскі замак
| Славутасьць | |
|
Нараўскі замак
Narva kindlus |
|
| Краіна | Эстонія |
| Каардынаты | 59°22′32″ пн. ш. 28°12′3″ у. д. / 59.37556° пн. ш. 28.20083° у. д.Каардынаты: 59°22′32″ пн. ш. 28°12′3″ у. д. / 59.37556° пн. ш. 28.20083° у. д. |
| Першае згадваньне | 1329 год |
| Дата заснаваньня | XIII стагодзьдзе |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
|
Нараўскі замак на мапе Эстоніі
Нараўскі замак
|
|
|
|
|
За́мак Ге́рмана (па-эстонску: Hermanni linnus) — сярэднявечны замак у эстонскім месьце Нарва на беразе ракі Нарва, заснаваны ў XIII стагодзьдзі. У цяперашні час тут дзейнічае музэй.
Зьмест |
Мінуўшчына[рэдагаваць]
Дакладны ўзрост Нараўскага замку дагэтуль выклікае спрэчкі гісторыкаў. Большасьць зь іх сыходзяцца ў думцы, што першыя драўляныя ўмацаваньні збудавалі датчане пасьля заваёвы Паўночнае Эстоніі ў XIII стагодзьдзі. Першыя пісьмовыя згадкі пра замак датаваныя 1329 рокам.
На пачатку XIV стагодзьдзя датчане пачалі будаваць каменную фартэцыю зь вежай, якая пазьней атрымае назву Германавай. У 1347 року кароль Даніі Вальдэмар IV прадаў Паўночную Эстонію Лівонскаму ордэну, які перабудаваў Нараўскі замак дзеля сваіх патрэбаў. З прычыны зьяўленьня на супрацьлеглым баку Нарвы Івангародзкага замку давялося дабудоўваць і вежу Германа.
На пераломе XV—XVI стагодзьдзяў Ордэн абнёс места дадатковай сьцяной (зруйнаваная ў 1777 року). Вядома, што яна мела чатыры брамы з усіх бакоў. Вароты былі пакрытыя жалезнымі пласьцінамі, перад імі разьмяшчаліся пад’ёмныя масты. Па пэрымэтры сьцяны былі пастаўленыя прынамсі сем вежаў і выкапаны роў.
Ад 1581 замак знаходзіўся ў валоданьні Швэцыі. У 1676—1680 швэды пабудавалі дадатковыя ўмацаваньні, таксама адбылася частковая перабудова ўжо існых збудаваньняў. У 1684 пачалося будаўніцтва бастыённых умацаваньняў паводле пляну Эрыка Дальбэрга. Заходняя і паўночная часткі крэпасьці былі значна пашыраныя і ўмацаваныя, без зьмяненьняў засталася толькі сьцяна, што выходзіла да ракі. Швэды не пасьпелі скончыць рэканструкцыі, бо ў 1704 року Нарва была захопленая расейскімі войскамі.
У 1822 завершанае будаўніцтва Заходняе брамы. У 1875 зруйнаваная Цёмная брама.
Замак быў значна пашкоджаны ў часе Другой сусьветнай вайны. У 1950 распачатая рэстаўрацыя.
Цяпер у вежы Германа і ў найстарэйшай частцы замку разьмешчаны Нараўскі музэй, а на бастыёнах Нараўскіх умацаваньняў разьбіты парк.
Галерэя[рэдагаваць]
-
Нараўскі і Івангародзкі замкі
Глядзіце таксама[рэдагаваць]
Літаратура[рэдагаваць]
- Эльдар Эфендиев. Нарва. Путеводитель. — Таллинн: Периодика, 1990.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Нараўскі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына музэю(эст.)(рас.)(анг.)(лац.)(фін.)
|
||||||||||||||