Нарва (рака Эстоніі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Нарва
эст. Narva
Нарва
Нараўская й Івангародзкая крэпасьці на Нарве
Агульныя зьвесткі
Выток Пэйпсі
Вышыня вытоку 30
Вусьце Фінская затока
Вышыня вусьця 0
Краіны басэйну Расея Расея
Эстонія Эстонія
Даўжыня 77 км
Сярэднегадавы сьцёк 399 м³/с
Плошча басэйну 56 225 км²
Нахіл воднай паверхні 0,39 м/км
Месцазнаходжаньне
Нарва на мапе
Мапа басэйнаў Нарвы і возера Пэйпсі
Асноўныя прытокі
Леваруч Яама, Поруні, Мустайыгі
Праваруч Плюса, Росань
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На́рва (Нарова, па-эстонску: Narva jõgi) — рака на мяжы Эстоніі і Ленінградзкай вобласьці Расеі. Самая буйная рака Эстоніі. Бярэ свой пачатак у Чудзка-Пскоўскім возеры і злучае яго зь Фінскім залівам. Другая паводле велічыні рака, якая упадае ў Фінскі заліў. Паводле ракі названыя Нарвенская культура ды горад Нарва.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходжаньне назвы невядомае, але згодна з найбольш распаўсюджанай думкай назва паходзіць ад вэпскага слова, якое абазначае вадаспад ці плынь.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бярэ свой пачатак у Чудзка-Пскоўскім возеры каля вёсак Васкнарва (Эстонія) ды Скам’я (Расея). Уніз па цячэньні ёсьць ячшэ некалькі меншых вёсак, але да гораду Нарвы берагі рэчкі пераважна лясістыя ды забалочаныя. На рацэ пабудаваныя дамбы ў гарадох Нарва ды Івангорад і створанае Нарвенскае водасховішча даўжынёй 38 км. Нарва ўпадае ў Нарвенскую затоку каля гораду Нарва-Йыэсуу.

Самым буйным прытокам Нарвы зьяўляецца рака Плюса, якая далучаецца да Нарвы ў раёне Нарвенскага водасховішча.

Нарвенскі вадаспад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паміж Нарвай ды Івангорадам рака Нарва цячэ праз Балтыйска-Ладаскі ўступ і ўтварае Нарвенскі вадаспад, які некалі быў адным з самых буйных у Эўропе[1].

Крынцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ (Estonian) Suuroja, Kalle (2005). Põhja-Eesti klint. Eesti Geoloogiakeskus. ISBN 9985-815-53-X.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нарва (рака Эстоніі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў