Нармальнае паскарэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Нарма́льнае паскарэ́ньне — праекцыя паскарэньня матэрыяльнага пункту на кірунак нармалі да траекторыі яе руху.

Нармальнае паскарэньне вызначае хуткасьць зьмены кірунку руху матэрыяльнага пункту. Яго велічыня вызначаецца як

a_n = \omega v = {\omega}^2 r = \frac {v^2} r,

дзе r — радыюс крывіні траекторыі ў дадзеным пункце.

У вэктарнай форме

\mathbf a_n = {\omega}^2 r \hat n

дзе \hat n — орт нармалі да траекторыі; або

\mathbf a_n = \mathbf \omega \times \mathbf v = \mathbf \omega \times (\mathbf \omega \times \mathbf r)

Пры раўнамерным руху (калі велічыня хуткасьці не зьмяняецца) поўнае паскарэньне матэрыяльнага пункту роўнае да нармальнага (бо тангенцыяльнае паскарэньне роўнае да нуля). У такім разе вэктар паскарэньня накіраваны пэрпэндыкулярна хуткасьці, да цэнтру крывіні траекторыі.