Нармандзкае заваяваньне Ангельшчыны
Нарма́ндзкае заваяваньне Анге́льшчыны (па-ангельску: Norman conquest of England) — уварваньне нарманаў на Брытанскія выспы пад кіраўніцтвам Вільгельма, гэрцага Нармандыі, і наступнае падпарадкаваньне ангельскага каралеўства. Галоўнымі падзеямі заваёвы сталі: бітва пры Гастынґсе й каранаваньне Вільгельма як караля Ангельшчыны. Падпарадкаваньне Ангельшчыны нармандзкім войскам скончылася ў 1070—1075 гадох. У выніку на тэрыторыю Ангельшчыны былі перанесеныя клясычныя формы фэадалізму й ваенна-ленай сыстэмы, створана цэнтралізаваная дзяржава з моцнай каралеўскай уладай. Узмацьнілася арыентацыя краіны на кантынэнтальную Эўропу ды ейная уцягнутасьць у эўрапейскую палітыку, а традыцыйныя сувязі са Скандынавіяй значна паслабелі. Захоп таксама паўплываў на разьвіцьцё ангельскае мовы й культуры.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Нармандзкае заваяваньне Ангельшчыны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў